Тартак “Жоўтая сьмерць”

У вёсцы Вепрына Чэрыкаўскага раёну са жніўня мінулага году функцыянуе цэх па пераапрацоўцы радыёактыўнай драўніны. Узровень забруджаньня тут значна перавышае 15 кюры на кв.м. Штодзень рабочыя-сьмяротнікі пілуюць дошкі з навакольнага лесу, які пастаўляюць іншыя сьмяротнікі – пільшчыкі. Начальства не паклапацілася нават, каб стварыць людзкія ўмовы працы на страшнай пілараме: рабочыя харчуюцца лустамі, што бяруць з дому. Асноўны пакупнік вепрынскіх дошак — нейкая маскоўская фірма, якая плаціць за іх саляркай. Далейшы лёс прадукцыі невядомы.

Паводле БелаПАН


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0