Л іст у рэдакцыю

Курапаты: па сьлядох мінулага

Мне давялося нарадзіцца ў дзень гвалтоўнай сьмерці беларускага паэта Тодара Кляшторнага, які быў рэпрэсаваны 30 кастрычніка 1937 г., але з розьніцай у больш чым сорак гадоў. Дачка паэта, Мая Кляшторная, мяркуе, што бацька быў расстраляны ў Курапатах, як і тысячы іншых ахвяраў. У суботу яе, а таксама сяброў “Мартыралёгу Беларусі” можна было пабачыць у тым жалобным месцы за працай па ўпарадкаваньні мэмарыялу і падрыхтоўцы да сьвята Радуніцы.

Тыя некалькі дзясяткаў крыжоў, што стаяць зараз у Курапатах, перавязаныя белымі і бел-чырвона-белымі хустачкамі. Тут заўсёды спакойна... Толькі на купіне сярод кустоўя я пабачыў белую чалавечую костку...

Курапаты чакаюць новых крыжоў.

...Пад воплескі асеньнія

Вось там,

У тыя дні

Мяне па той аселіцы

Расстрэліваць вялі...

Тодар Кляшторны.
Па сьлядох мінулага

Андрусь Белавокі, Менск


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0