Эліта ня хоча Лукашэнкі

86,8% кіраўнікоў прадпрыемстваў, бізнэсоўцаў, палітолягаў ня хочуць бачыць Лукашэнку прэзыдэнтам яшчэ на адзін тэрмін.

 

Такія вынікі апытаньня Нацыянальнага Інстытуту Сацыяльна-Эканамічных і Палітычных Дасьледаваньняў.

Сярод магчымых кандыдатаў абазначылася тройка лідэраў: Домаш — 22,1%, Чыгір — 20,6% і Ганчарык — 13,2%. Прычым прадстаўнікі дзяржструктураў хутчэй гатовыя прагаласаваць за Домаша, чым за іншых, а прадстаўнікі недзяржаўных прадпрыемстваў аддаюць перавагу М.Чыгіру.

Апроч гэтых імёнаў, апытаныя называлі А.Бухвостава, У.Лявонава, М.Лявонава, А.Дабравольскага, А.Ярашука, А.Лябедзьку, А.Трухановіча, М.Крывамаза, М.Пастухова ды некалькіх партыйных лідэраў.

Б.Т.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0