Афіцыйна дакумент называецца як нейкая лекцыя: «Эканомія і ашчаднасць — галоўныя чыннікі эканамічнай бяспекі дзяржавы».

У дырэктыве напісана, што «у краіне не створана сістэма эканоміі матэрыяльных рэсурсаў, што зніжае канкурэнтаздольнасць эканомікі, эфектыўнасць выкарыстання ўсіх відаў паліва, энергіі, сыравіны, матэрыялаў і абсталявання. Энергаёмістасць валавага ўнутранга прадукта ў нас ў паўтара0два разы вышэй, чымсьці ў развітых дзяржавах з падобынмі кліматычнымі ўмовамі і структура эканомікі. Высокая і матэрыялаёмістасць айчыннай прадукцыі. Недастаткова поўна выкарыстоўваюцца другасныя рэсурсы і адходы вытворчасці».

Таксама гаворыцца пра нядбайнасць, бесгаспадарчасць, пра тое, што кіраўнікі не кантралююць як след тое, ці ашчадна выкарыстоўваюцца розныя рэсурсы, а эканомнае расходаванне цяпла, электрычнасці, газу, вады не стала нормай для людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?