Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

Апошнім часам выдавецтва «Беларуская навука» перавыдала колькі кніг, якія можна набыць ува ўсіх буйных кнігарнях.

М.Ермаловіч. Па сьлядах аднаго міту / 3-е выд. — Менск: Беларуская навука, 2001. — 96 с.: іл. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-08-0442-4

Каштуе 850 руб.

Л.Дучыц. Касьцюм жыхароў Беларусі Х–ХІІІ ст. (паводле археалягічных зьвестак) / Пад рэд. Г.Штыхава; 2-е выд. — Менск: Беларуская навука, 2001. — 80 с.: іл. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-08-0455-6

Каштуе 666 руб.

А.Яскевіч. Старабеларускія граматыкі: Да праблемы агульнафілялягічнай цэласнасьці / 2-е выд. — Менск: Беларуская навука, 2001. — 352 с. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-08-0451-3

Каштуе 1,9 т.р.

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 т. Т.1. 1901–1920 г. / НАНБ, Ін-т літ-ры імя Я.Купалы; 2-е выд. — Менск: Беларуская навука, 2001. — 583 с. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-08-0450-5

 

Выдавецтва «Беларускі кнігазбор» пацешыла аматараў паэзіі новымі кнігамі.

В.Сьпіцын. Цені верасоў: Вершы. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2001. — 64 с. — Наклад 500 ас. ISBN 985-6638-21-6

Ю.Голуб. Поруч з дажджом: Вершы. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2001. — 164 с. — Наклад 300 ас.

М.Скобла. Нашэсьце поўні: Вершы. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2001. — 116 с. — Наклад 300 ас. ISBN 985-6638-17-8

В.Адзіночанка. Рэлігіязнаўства: Навучальны дапаможнік. — Менск: Унівэрсытэцкае, 2001. — 240 с. — Наклад 1600 ас. ISBN 985-09-0369-4

Першы беларускамоўны падручнік па рэлігіязнаўстве. Пры канцы кнігі выняткі з Канстытуцыі краіны, пададзеныя чамусьці па-расейску. Цана кнігі — 3,3 т.р.

М.Башлакоў. Пяро зязюлі падыму: Паэма, вершы / Прадм. В.Карамазава. — Менск: Мастацкая літаратура, 2001. — 271 с. — Наклад 2000 ас. ISBN 985-02-0424-9

Каштуе 800 р.

Бацька наш Нёман: Вершы, апавяданьні, нарысы, эсэ / Для стар. школьн. веку; Укл. Я.Хвалей; маст. В.Сьвентахоўскі. — Менск: Юнацтва, 2001. — 510 с.: іл. — Наклад 2000 ас. ISBN 985-05-0363-7

Своеасаблівая анталёгія, у якой сабраныя творы беларускіх паэтаў і празаікаў пра Нёман. Зборнік распачынае краязнаўчы нарыс У.Сыракомлі «Нёман ад вытокаў да вусьця». Кніга аздобленая шматлікімі фатаздымкамі. Каштуе 8 т.р.

Беларуская дыяспара як пасярэдніца ў дыялёгу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэсу беларусістаў «Беларуская культура ў дыялёгу цывілізацый» (Менск, 21—25 траўня, 4—7 сьнежня 2000 г.) / Укл. Т.Пятровіч; Рэд. калегія: А.Мальдзіс (гал. рэд.) ды інш. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2001. — 312 с. — (Беларусіка=Albaruthenica, кн.17). — Наклад 300 ас. ISBN 985-6638-15-1

З дапамогаю UNESCO Скарынаўскі цэнтар выдае сэрыю кніг з тэзамі спавешчаньняў на ІІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Сьледам за гэтым зборнікам выйдуць: «Хрысьціянства й беларуская культура», «Мовазнаўства», «Літаратуразнаўства. Скарыназнаўства», «Гісторыя. Культуралёгія. Мастацтвазнаўства», «Нацыянальныя пытаньні. Дзяржаўнае будаўніцтва».

З.Драздова. Моўна-стылёвыя праблемы эпічнага жанру 20-х г.: Партрэт. Пэйзаж. — Менск: Беларуская навука, 2001. — 237 с. — Наклад 500 ас. ISBN 985-08-0443-2

Цана кнігі — 2,5 т.р.

Якуб Колас. Новая зямля. Казкі жыцьця: Паэма, апавяданьні / Для сяр. і стар. школьн. веку; Прадм. У.Казьберука. — Менск: Мастацкая літаратура, 2001. — 374 с.: іл. — Наклад 6000 ас. ISBN 985-02-0348-4

Творы клясыка перадрукаваныя бязь зьменаў з апошняга збору твораў 70-х г. Каштуе 800 р.

С.Плыткевіч. Мая Беларусь: Фотаальбом / Бел. і анг. мовамі. — Менск: Беларусь, 2001. — Наклад 5000 ас. ISBN 985-01-0354-Х

Каштуе параўнальна нядорага — 3,5 т.р., у выдавецтве (пераход пад пл. Перамогі ў Менску) — таньней.

У.Раговіч. Песенны фальклёр Палесься. У 3 т. Т.1. Песьні сьвяточнага календара / Маст. афармленьне Ў.Вішнеўскага. — Менск: Выд-ва «Чатыры чвэрткі», 2001. — 527 с.: іл. — Наклад 1500 ас. ISBN 985-6089-69-7 ISBN 985-6089-70-0

Дыхтоўная вокладка, добрая папера. Каштуе 4,5 т.

Н.Стужынская. Беларусь мяцежная: З гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву. 20-я г. ХХ ст. — Вільня, 2000. — 256 с. — Наклад 300 ас.

Кніга прысьвечаная Слуцкаму паўстаньню й чыннасьці антысавецкае партызанкі ў 1920-я г. У дадатку да кнігі зьмешчаныя дакумэнтальныя матэрыялы. Аўтарка, на падставе сьведчаньняў удзельнікаў Слуцкага паўстаньня, тлумачыць, чаму яно выбухнула менавіта ў Слуцку. Прыкладам, адзін з кіраўнікоў паўстаньня Ў.Пракулевіч сьведчыў у ГПУ: «Нацыяналістычныя настроі жыхарства былі даволі моцныя — можна было разьлічваць на ўдачу».

А.Трусаў. Манумэнтальнае дойлідзтва Беларусі ХІ–ХVIII ст.: Гісторыя будаўнічае тэхнікі. — Менск: ТАА «Лекцыя», 2001. — 204 с.: іл. — Наклад 300 ас. ISBN 985-6305-29-2

Спроба даць суцэльную падрабязную гісторыю разьвіцьця будаўнічае тэхнікі й будматэрыялаў на прыкладах з гісторыі беларускага дойлідзтва ХІ–XVIII стст. Складаецца з разьдзелаў: «Будаўнічыя матэрыялы», «Арганізацыя будаўнічых працаў», «Будаўнічыя канструкцыі й малыя архітэктурныя формы». Пры канцы кнігі зьмешчаны «Слоўнік архітэктурных тэрмінаў» і рэзюмэ літоўскаю, польскаю, расейскаю, ангельскаю й нямецкаю мовамі. Цана — 3 т.р.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам: Сучаснае польскае мысьленьне / Укл. і пер. В.Булгакава. — Менск: Выд-ва «Энцыкляпэдыкс», 2000. — 472 с. — Наклад 1000 ас.

Паўтысячы старонак перакладаў з сучасных польскіх думаньнікаў ад Альшанскага й Бжазіньскага да Чыжэўскага. Каштуе да 2 т.р.

Антология белорусской лирики ХІХ–ХХ в. / Сост. и пер. с бел. Г.Римского. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2001. — 196 с. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-6638-14-3

Перакладчык і ўкладальнік кнігі Г.Рымскі летась памёр, гэтая кніга — пасьмяротнае выданьне. Аўтар нарадзіўся ў Валгаградзе, па вайне прыехаў у Беларусь, працаваў у Інстытуце тэхнічнае кібэрнэтыкі Акадэміі навук. У анталёгіі сабраныя вершы паэтаў, ад Я.Баршчэўскага й В.Ластоўскага да сучасных творцаў, перакладзеныя аўтарам на расейскую мову.

И.Масленицына. По рыцарским законам. — Менск: Полымя, 2001. — 208 с.: іл. — Наклад 3000 ас. ISBN 985-07-0383-0

І.Масьляніцына працягвае папулярызаваць беларускую мінуўшчыну ў сваёй чарговай расейскамоўнай кнізе. Цана кнігі — 2 т.р.

Падрыхтаваў Віктар Мухін


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0