Пацярпелыя за Беларусь

Падчас акцыяў “Зубра” ў Менску затрымліваліся Мікіта Сасім, Зьміцер Фядорчанка, Аляксандар Барадуля, Аляксей Рудакоўскі, Павал Кісьлякоў, Зьміцер Драпачка, Аляксандар Атрошчанкаў, Алег Воўчак, Алесь Масюк. 16 траўня ў Менску былі затрыманыя Леанід Малахаў, Людміла Бажок і Леанід Садоўскі, Уладзімер Раманцоў, Анатоль Крыварот, Аляксандар Чахольскі, Сяргей Пятровіч, Сяргей Папкоў. 17 траўня ў Барысаве супрацоўнікі міліцыі затрымалі Сідорчанку Зьмітра і Падзолку Сяргея, якія распаўсюджвалі газэту “Зубр” на чыгуначным вакзале. 18 траўня ў Менску былі затрыманыя Цімох Атрошчанкаў, Яна Санько, Наталя Васілевіч, Наталя Каргіна, Алег Сагадзін, Яўген Пармякоў, Уладзімер Горса, Валеры Шчукін, Віктар Туравец, Алесь Панцялей, Ягор Куніца, Алесь Тарасаў, Алесь Нішчык, Павал Севярынец, Іван Тамашэвіч. Анатоль Лагутоў, сп.Неруш, Вольга Кацянкова, сп.Палюховіч, Лявон Сакольчык, Алег Рудзюк, Аляксей Фралоў, Уладзімер Плотнікаў, сп.Кашэўнікаў, сп.Рачыцкі, Валянціна Сучок, Уладзімер Івашкевіч, Генадзь Пляшко, Уладзімер Юхо, Мікалай Анцыповіч, Уладзімер Раманцоў — яны пратэставалі супраць лукашэнкаўскай палітыкі на плошчы перад Палацам Рэспублікі. Усе яны збольшага — сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ і Маладога Фронту. Сп.Тураўца на тым тыдні арыштоўвалі таксама ў Смургонях.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0