15 чэрвеня а 18-й гадзіне ў менскай галерэі «Падземка» мае адбыцца адкрыцьцё выставы новых карцінаў Алеся Родзіна «Т-АХЕЛЕС».

У праграме адкрыцьця — пэрформэнс Мітрыча & Мэханэраў культуры ў гукавым абрамленьні Ўлада Бубна.

Падчас імпрэзы будзе прадстаўлена вялікая карціна, якую мастак мае маляваць на працягу выставы, што будзе доўжыцца да 30 чэрвеня

Час працы выставы: ад 10-й да 20-й гадзіны, а ў выходныя ад 11-й да 20-й.

Паводле afisha_by


Алесь Родзін

Для Алеся Родзіна жыцьцё і творчасьць – непадзельныя. Яго карціны можна разглядаць да бясконцасьці, і кожны раз у іх усплываюць новыя падводныя лодкі, кантыненты і планеты.
Зьміцер Вішнёў пра Алеся Родзіна

Выявы карцін Родзіна й тэксты зьнітаваныя зь ім (druhifront)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0