Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

В.Ластоўскі. Бяздоннае багацьце: Апавяданьні, легенды, казкі, аповесьці / Для дзяцей стар. шк. веку; Укл. Я.Янушкевіч, Маст. Г.Хінка-Янушкевіч. – Менск: Юнацтва, 2001. – 204 с.: іл. – Наклад 3000 ас . ISBN 985-6024-32-3

Кніга выйшла неклясычным правапісам, аднак добра, што хоць якім. З грунтоўнай прадмовай Я.Янушкевіча. Каштуе 1 т.р.

В.Грыбко. Іванск: Краязнаўчы нарыс. – Менск: Пейто, 2000. – 64 с.: іл. – (Ведаць свой край Беларусь). – Наклад 200 ас. ISBN 985-6024-32-3

Іванск – вёска ў Чашніцкім раёне. Цана кнігі – 715 р.

Г.Брэгер. Хацюхова: Гісторыя невялікага паселішча. – Менск: Беларускі кнігазбор, 2001. – 212 с.: іл. – Наклад 220 ас. ISBN 985-6638-22-4

Хацюхова – вёска ў Крупскім раёне, існуе ад ХV ст. (Аўтар прасачыў гісторыю паселішча ад гэтага часу да 1918 г.)

Хрысьціянства і беларуская культура: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэсу беларусістаў «Беларусь у дыялёгу цывілізацый» (Менск, 21-25 траўня, 4-7 сьнежня 2000 г.) / Рэд. кал.: Л.Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) ды інш. – Менск: Беларускі кнігазбор, 2001. – 208 с. – (Беларусіка=Albaruthenica, кн. 18). – Наклад 170 ас. ISBN 985-6638-19-4

Кніга працягвае выдавецкую сэрыю cпавешчаньняў з ІІІ Міжнароднага кангрэсу беларусістаў.

Набыць можна ў выдавецтве. Т.: (017) 220-70-27.

Беларускі праваслаўны каляндар на 2001 г. / Укл. протаярэй С.Гардун, Т.Матрунчык, А.Яскевіч. – Менск: Сьвята-Петра-Паўлаўскі Сабор, 2000. – 152 с.: іл.– Наклад 250 ас. ISBN 985-6594-04-9

Кніга зьмяшчае звод імёнаў сьвятых, шанаваных праваслаўнаю царквою, іхныя кароткія жыцьцяпісы.

У дадатку – пераклад на беларускую мову набажэнства вялікае вячэрні й разьдзел, прысьвечаны шанаваным у Беларусі абразом Божае Маці.

А.Машчэнскі, У.Машчэнскі. Курс матэматычнай лёгікі: Вучэбны дапаможнік. – Менск: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2000. – 122 с. – Наклад 350 ас. ISBN 985-445-380-4

Празь нераспрацаванасьць навуковае тэрміналёгіі кніга мае хібы ў мове: «тоесна праўдзівасны» ды інш. ляпсусы.

П.Чигринов. История Беларуси. – Менск: Полымя, 2001. – 432 с. – (В помощь абитуриентам). – Наклад 5000 ас. ISBN 985-07-0392-Х

Выкладзены афіцыёзны погляд на нашу мінуўшчыну.

Евреи Беларуси: История и культура: Сборник научных трудов. Вып. 5 / Сост.-ред. и.Герасимова. – Менск: Выд-ва «Чатыры чвэрткі», 2001. – 280 с. – Наклад 300 ас. ISBN 985-6089-76-Х

Найцікавейшыя матэрыялы нумару: «Жыд» у беларускай традыцыі (нэгатыўныя мэнтальныя стэрэатыпы й досьвед супольнага існаваньня)», «Яўрэйскі пэрыядычны друк у Заходняй Беларусі ў 1921—39 гг.», «Праблема антысэмітызму ў міжнацыянальных дачыненьнях на Гомельшчыне ў 1920—30-я г.».

Актуальныя праблемы моўнай адукацыі вучняў ува ўмовах рэфармаваньня агульнаадукацыйнай школы: Зборнік матэрыялаў рэспубліканскай навукова-мэтадычнай канфэрэнцыі (Мазыр, 22—23 сакавіка 2001 г.) / Пад рэд. В.Валетава. – Мазыр: Мазырскі дзяржаўны пэдагагічны ін-т імя Н.Крупскай, 2001. – 265 с. – Наклад 70 ас.

С.Міско. Школьны тэатар Беларусі XVI—XVIII ст.: Вучэбны дапаможнік. – Менск: Тэсэй, 2000. – 168 с. – Наклад 500 ас. ISBN 985-6454-93-Х

Апісваецца паўстаньне школьнага тэатру, ягоны рэпэртуар. У «Дадатку» падаюцца тэксты п’есаў.

В.Яромін, М.Жыгар, Г.Баўтута. Марфалёгія і анатомія расьлін: Бел.-рас. і рас.-бел. тэрміналягічны слоўнік. – Менск: Тэсэй, 2000. – 216 с. – Наклад 500 ас. ISBN 985-463-001-3

Слоўнік утрымлівае 2 тыс. тэрмінаў.

Л.Матусевіч. Ад маладзіка да поўні: Зборнік вершаў. – Менск: Рэдакцыя часопісу «Адукацыя і выхаваньне», 2001. – 304 с.: іл. – Наклад 500 ас. ISBN 985-6610-35-4

Падрыхтаваў Віктар Мухін


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0