Паштовая скрынка
Міколу Б. з Дубровы. Вашу заўвагу радыёжурналістам перашліце на Радыё Свабода.
Генадзю Т. з Гомеля. Вашы апавяданьні нам не падыходзяць. Роздумы ж над НТВ састарэлі.
Cяргею Б. з Гомеля. А нацыянал-радыкалы ходзяць і клеяць улёткі “Время выбірать”, бо таго патрабуе імпартовая тактыка. Вы маеце рацыю ў сваім адчуваньні, што беларусы праяўляюць сябе сёлета як нацыя без фантазіі. І пра “нам не да таго” — слушна кажаце. Гэта супадае з нашым адвечным падыходам да Азаронкаў ды іншых “праграмаў Время”: ня слухай і не глядзі!
У новых сагаў цікавыя сюжэты, але трохі яны расьцягнутыя. Пажваўце іх.
Аляксандру Ў. з Гомеля. Ці мае салістка гурту The Shocking Blue Mariska Veras беларускія карані, нічога не даведаліся.
«Абракадабры» з Кобрыня. Напішэце пра гісторыю Вашай арганізацыі.