Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 16 чэрвеня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Па заходняй палове ў асобных раёнах моцныя ліўні, у дзённыя часы месцамі град. Вецер паўднёва‑ўсходні, 6‑11 м/с, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру да 15‑20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +13‑19°С, днём +27‑32°С, па паўночным усходзе +23‑26°С.

У Мінску 16 чэрвеня пераменная воблачнасць, кароткачасовы дождж, навальніца, днём у асобных раёнах горада магчымы град. Вецер паўднёва‑ўсходні, 6‑11 м/с, пры навальніцы ноччу парывы да 14 м/с, днём да 15‑20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +14‑16°С, днём каля +30°С.

17 чэрвеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асноўным па ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём ва ўсходніх раёнах магчымы град. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні, 6‑11 м/с, пры навальніцах парывы да 15‑20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +14‑20°C, днём +21‑27°C, па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці +28‑30°C.

18 чэрвеня па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы, 3‑8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +10‑16°C, днём +21‑27°C, па паўднёвым усходзе да +29°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?