Хроніка кампаніі

Домаш: зь Якубовічам
і Посахавым

Пазаўчора ў Дудутках каля 300 чалавек сабраліся, каб адзначыць Купальле на сядзібе Яўгена Будзінаса. Галоўным госьцем быў кандыдат у прэзыдэнты Сямён Домаш, бяседавалі таксама такія розныя людзі, як Павал Якубовіч, Сяргей Посахаў, Адам Глёбус, Уладзімер Цэсьлер, Жанна Літвіна, Зьміцер Бартосік, Аляксандар Уліцёнак ды інш. Самагонку пілі ўсе, апроч тых, хто, як Домаш, прыехаў за рулём.

Домаш актыўна асвойвае Менск: ягоны перадвыбарны штаб зьняў сабе памяшканьне на слаўнай вуліцы Варвашэні, а сам Домаш 21 чэрвеня патанчыў з моладзьдзю на адборы “Басовішча” ў клюбе “Тунэль”. Ня вельмі, праўда, удала: дзеўкі ўсё аўтографы прасілі.

Пазьняк:
...А Выць — з ваўкамі

Пазьняку, як і ўсім кандыдатам, даслалі падпісныя лісты і пасьведчаньні, надрукаваныя па-расейску. Дык ён запатрабаваў: давайце перадрукоўвайце. За ім і домашаўцы сталі чытаць свае паперы: таксама па-расейску. Домаш далучыўся да патрабаваньня Пазьняка.

Вучыцеся, панове, у Пазьняка адказнасьці за беларушчыну і ўменьня рэагаваць.

Марыніч:
я ад вас далёка

Латвійская газэта “Час” зьмясьціла вялізны матэрыял пра пасла Марыніча і ягонае кандыдацтва.

 

Весьці агітацыю ў Беларусі да рэгістрацыі ў якасьці кандыдата забараняецца. А ў замежных СМІ? А ў Інтэрнэце?

Мікола


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0