Беленькі супраць вяртаньня Зянона

У падтрымку Зянона Пазьняка было сабрана 104600 подпісаў. Улічваючы, што сярод іх частку залічаць у несапраўдныя, Пазьняка могуць і не зарэгістраваць у якасьці кандыдата. Аб пляне далейшых дзеяньняў — в.а. старшыні партыі нацыянал-кансэрватараў Юрась Беленькі:

“Нерэгістрацыя Пазьняка сапраўды можа стаць адным з варыянтаў разьвіцьця падзеяў. Ва ўсіх краінах такіх людзей, як Пазьняк, шануюць, а ў нас... Зянон Пазьняк прыедзе на Радзіму, калі мы, людзі, якія дакладна ведалі ў 1995 г. пра падрыхтоўку ліквідацыі нашага лідэра і сарвалі выкананьне гэтых плянаў у 1996-м, папросім яго пра гэта. Цяпер жа пэрсанальна я і мае калегі не рэкамэндуем Пазьняку вяртацца ў Беларусь. Мы катэгарычна супраць. Зянон павінен прыслухацца да нашае думкі, якая заснаваная на аналізе фактаў. Аднак рашэньне Пазьняком не прынятае”.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0