У пятніцу, 15 чэрвеня, Эўрапейскі Зьвяз пастанавіў выключыць Беларусь з Абагуленай сыстэмы прэфэрэнцый. Рашэньне зьвязана з парушэньнем правоў прафсаюзаў і працоўных у краіне.

З сувязі з гэтым Беларусь губляе права на гандлёвыя льготы пры экспарце тавараў у краіны ЭЗ. Камісар ЭЗ па справах гандлю Пэтэр Мандэльсан патлумачыў, што рашэньне, прынятае ў дачыненьні да Беларусі, зьвязана з парушэньнем правоў прафсаюзаў у краіне.

«Эўропа надае вялікае значэньне ўмовам працы. Аднак Беларусь ігнаруе стандарты Міжнароднай арганізацыі працы», — заявіў П.Мандэльсан. Паводле ягоных словаў, пасьля выключэньня Беларусі з АСП на нашу краіну будуць распаўсюджвацца стандартныя імпартныя пошліны, якія на 3 % вышэйшыя, чым ільготныя.

Выключэньне Беларусі з АСП закране прыкладна 10 % беларускага экспарту ў ЭЗ. Гандлёвыя прэфэрэнцыі ў Беларусі касуюцца з 21 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?