Паштовая скрынка

Анатолю С. зь Менску. Гатовыя ўнесьці папраўкі ў выходныя зьвесткі пасьля таго, як Вы дакажаце рэдактарства Знамяроўскага артыкулам у “НН”.

Аляксандру Ў. з Гомелю. Чакаем допісу пра агульнае становішча ў гульнявых відах спорту. Хацелася б бачыць у ім болей падагульненьняў і каляспартовых суб’ектыўных назіраньняў, меней голых навінаў і справаздачаў з канкрэтных спаборніцтваў. Апошняе — прывілей штодзённых газэтаў ці выданьняў, якія прэтэндуюць на штодзённасьць. Здымкі прыдадуцца.

Міколу К. з Пружаны. Папраўдзе, ня ведаем, як можна адкамэнтаваць гэтыя бессэнсоўныя словы Л-кі.

Тацяне С. зь Менску. Якраз тое, што беларусы замежжа “непатрэбныя” цяперашняй уладзе і пацьвярджаюць Вашы назіраньні зь іхнага зьезду. Выкарыстаць гэта ў газэце мы маглі б у разе, калі б Вы гэта перадалі адразу пасьля падзеі. Цяпер ужо позна. Час, ведаеце, сёлета імчыць!

Ж-у-Б-у зь Менску. Вы пішаце “Толькі Домаш!”, а ён, бачыце, сам падтрымаў Ганчарыка.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0