Паштовая скрынка

 

Ганьне С. з Койданава. Гановэрскі адрас Разанава калі й ведаюць, дык у ПЭН-Цэнтры. Т.: (017) 213-34-61.

Міколу Д. зь Менску. Мы ня можам з Вамі пагадзіцца. Вашая пазыцыя яскрава антысэміцкая.

Зьмітру Л. зь Менску, Сяргею П. з Барысава, Аляксандру Б. з Садкоў. Пішучы сваю “Беларусь праз сто гадоў” ня варта надаваць гэтулькі ўвагі рэчам агульным. Лепш засяродзьцеся на прыватнасьцях. Усе мы, беларускія патрыёты, ведаем, якая мова й сымболіка павінны быць у нашай дзяржавы, а вось паспрабуйце ўявіць, якая праз сто гадоў будзе архітэктура вашага места ці вёскі, або чым людзі будуць харчавацца, або як будуць бавіць вольны час… Бо надакучыла ўжо чытаць пра перападзелы сьвету, Расеі ды глябальныя катаклізмы.

Уладзіславу Ж. зь Менску. Спартовага часопісу на беларускай мове пакуль што, на жаль, няма.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0