Пазьняк супраць усіх

На мінулым тыдні Зянон Пазьняк зьвярнуўся да беларусаў з заклікам на прэзыдэнцкіх выбарах 9 верасьня галасаваць супраць усіх.

 

“Як і ў 1994-м годзе на другім туры, для беларусаў выбару няма. — піша ён. — Усе кандыдаты прамаскоўскай арыентацыі”. Кожны зь іх, па словах Пазьняка, гатовы весьці Беларусь да “маскоўскай ямы”. “Памятайма, што і ў першым, і асабліва ў другім туры галасаваньня, трэба будзе перакрэсьліць усіх”, — заклікае Пазьняк. Калі ж усе прагаласуюць супраць усіх — выбары не адбудуцца і “ўлады змушаныя будуць прызначыць новыя, а мы атрымаем магчымасьць вылучыць іншых, беларускіх кандыдатаў”, — мяркуе ён. На думку Пазьянка, усім кампрамісным стратэгіям можна супрацьпаставіць “нашу Беларускую Салідарнасьць у абароне асноўных беларускіх каштоўнасьцяў: мовы, незалежнасьці, нацыянальнай маёмасьці. Усе беларусы, незалежна ад поглядаў і якіх бы там ні было прыхільнасьцяў, могуць салідарызавацца ў абароне асноўных здабыткаў нацыі”. Бо “Беларусь, як кажа наша беларуская моладзь, — гэта сьвятое”.

С.М.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0