БТ, 12.10
Дарагая Алена Сяргееўна (Дорогая Елена Сергеевна)
Расея (СССР), 1988, каляровы, 94 хв.
Рэжысэр: Эльдар Разанаў
Ролі выконваюць: Марына Няёлава, Натальля Шчукіна, Фёдар Дунаеўскі, Дзьмітры Мар’янаў, Андрэй Ціхаміраў
Жанр: Сацыяльна-псыхалягічная драма
Адзнака: 6 (з 10)
Летнім вечарам у кватэры настаўніцы Алены Сяргееўны зьяўляюцца вучні Валодзя, Віцёк, Паша і Ляля. Яны прыйшлі, каб павіншаваць “дарагую Алену Сяргееўну” зь днём народзінаў. Насамрэч, госьці хацелі бы падмяніць выпускныя экзамэнацыйныя працы. Але ў настаўніцы – “сіняй панчохі” – свае прынцыпы й яна не жадае ісьці на падман. Тады дзеткі наладжваюць настаўніцы сапраўдны тэрор…
Перабудовачны карціна пра канфлікт пакаленьняў, пастаўленая паводле аднайменнай п’есы – мусіла выкрыць прыстасаванства дый беспрынцыпнасьць моладзі і няздольнасьць старасьці, якая мае сумленьне, але згубіла повязь з рэальнасьцю.
Але разанаўская стужка пра зацкаваную савецкую настаўніцу (надрыўна-трагічная Марына Няёлава) мае нечаканых сваякоў. Трымценьнікі пра маньякаў, якія зьяўляюцца ў госьці – і наладжваюць сваю трызну – такія ж “ахоўніцкія”, як “Дарагая Алена Сяргееўна”. Толькі замест савецкіх настаўніц там фігуруюць япі, а маньякі не абмяжоўваюцца ператрусам і фальшывымі ікламі.
Фільм Эльдара Разанава меў вялікі касавы посьпех.