Беларусь праз 100 гадоў

 

Паветраныя гарады

У 2101 г. Беларусь — адна з найбольш тэхналягічна разьвітых краінаў сьвету. Вучоныя Інстытуту парашковай мэталюргіі стварылі сплаў, нашмат лягчэйшы за паветра, зь якога ў 2092 г. пабудавалі першыя паветраныя гарады з насельніцтвам да 50 тысяч жыхароў. Збольшага ў Месьце Скарыніным ды Радзівілаўскім Пляцы (паветраных гарадах над Беларусяй) будуць месьціцца навучальныя ўстановы, у якіх кожны крывіч у веку ад 5 да 150 гадоў будзе павінен раз у 5 гадоў прайсьці спэцыяльную адукацыйную праграму, каб не адставаць ад жыцьця. Працягласьць навучаньня (ад 2 тыдняў да 2 гадоў) будуць разьлічваць асабіста кожнаму чалавеку, у залежнасьці ад інтэлектуальных здольнасьцяў. Абавязковымі прадметамі застануцца толькі інфармацыйныя тэхналёгіі ды літаратура, якой будзе надавацца вялікая ўвага, бо яна — “гэта мы самі”, як прамовіў неяк Вялікі Канцлер Новай Крывіі Альгерд.

Найбольш папулярнымі ў 2101 г. будуць пісьменьнікі ХХ ст., бо менавіта яны далі штуршок да зьяўленьня Новай Крывіі. Сукупныя электронныя наклады кніг Жылкі й Караткевіча, Багдановіча ды Геніюш будуць вымярацца мільёнамі гігабайтаў.

Крывія ў 2101 г. — гэта краіна жыцьця. Ніводная краіна Эўропы ня можа зьдзівіць гэткай чысьцінёй паветра, глебы, чалавечых зносінаў.

У 2101 г. людзі будуць хадзіць у храмы, цэрквы, сынагогі, касьцёлы толькі для таго, каб паглядзець на творы мастацтва, якія засталіся ім ад іх дзядоў ды прадзедаў. Маліцца ж усе будуць сам-насам. Маліцца Богу як сутнасьці чалавечага існаваньня, разумеючы праўду гэтай сьвятой зямлі.

У стагодзьдзе Нацыяў кожны крывіч будзе верыць…

Ігар Навумчык


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0