Паштовая скрынка
Віталю С. зь Менску. Запозна.
Ігару Ж. з Бабруйску. Расьцягнута і стэрыльна. Не адпавядае рытму і настрою эпохі.
Аляксандру П. з Манчагорску. Ведаеце гісторыю, добра валодаеце мовай, але ліст Ваш не для “Нашай Нівы”. Напішыце нам лепш пра тое, як жывуць беларусы ў Мурманскім краі.
Сяргею К. зь Менску. “Голас Камбатанта” Вам дашлюць.
Хельзе Я. зь Менску. “Наша Ніва” ніколі не прасіла чытачоў пісаць “апакаліпсыс” Беларусі.
Міколу з Пружаны. З выбарамі жыцьцё не сканчаецца. Беларусь будзе жыць.