Паштовая скрынка

 

Уладзімеру П. зь Дзятлава. Надрукуем пасьля 9 верасьня.

Васілю А. з Горадні. Калі б “НН” стала друкаваць такое, яна далучылася б да доўгага сьпісу сродкаў масавай дэзынфармацыі.

Вячку В. зь Менску. Адпаведныя дакумэнты ў незалежніцкіх арганізацыях былі. У гарадзенскай “Ратушы” іх, напрыклад, проста выкралі, перш чым сканфіскаваць кампутары.Против лома нет приема”, — як кажуць канфіскатары.

Андрэю А. зь Менску. Вашыя баечкі ўжо надрукаваныя ў “Першацвеце”.

Анатолю Р. з Горадні. Сакрата Яновіча паважаем, але Ваш матэрыял надрукаваць ня можам. Дашлеце ў “Роднае слова”.

Андрэю зь Менску. Панку замала. У Шніпа болей.

Чытачу зь Ліды. “Белсаюздрук” бярэ мала асобнікаў “НН”, бо ім улады далі ліміт на незалежныя выданьні, асабліва на тыя раёны, дзе імі найбольш цікавяцца. Дык падпісвайцеся!


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0