Зь Менску вярнуліся пераможцы і ўдзельнікі алімпіяды па беларускай мове, якая ўжо 13‑ы раз праводзілася ў Польшчы. У сталіцы Беларусі адбыўся фінальны этап алімпіяды, у якім удзельнічала 28 фіналістаў з двух ліцэяў — у Гайнаўцы ды Бельску Падляскім. Сёлетніх пераможцаў чакала неспадзяванка, якую паведміў ім рэктар Белдзяржунівэрсытэту.

Прафэсар Варшаўскага, а таксама Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Мікалай Хаўстовіч.

Пераможцы алімпіяды па беларускай мове маюць права без экзаменаў паступаць у шмат якія вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Польшчы па адпаведным гуманітарным профілі. А сёлета рэктар БДУ сп. Стражаў заявіў, што ён пагаджаецца прыняць пераможцаў алімпіяды таксама й на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэта БДУ.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0