Паштовая скрынка

Алене К. з Ваўкавыску. Час усё вырашыў.

Кацярыне С. зь Менску, Сяргею К. з Жодзіна, Яўгену М. зь Менску, Зьмітру Ц. з Рэчыцы. Вашы допісы ў “Беларусь праз 100 гадоў” яшчэ чытацьмем, але першае ўражаньне такое: занадта палітызаваныя і касмаганічныя.

Сяргею Б. з Гомеля. Ня ўсе “Лімэрыкі” кандыцыйныя. Некаторым яшчэ трэба паварыцца, ёсьць выпадковыя радкі.

Вітаўту П. зь Менску. Хіба нешта ў Вашым жыцьці і Вашай праўдзе ад 8 да 10 верасьня памянялася?

Параўнаньне беларускага жыцьця ў Менску і Таронта фантастычнае.

Алесю Б. зь Менску. Параўнаньне сучасных падзеяў у Беларусі і ЗША нацягнутае. Багушэвічавы Аліндарка балюча рэагаваў на новыя рэаліі, прынесеныя ў Беларусь капіталізмам. Арганізатарамі тэрактаў у ЗША кіравалі іншыя матывы.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0