БІБЛІЯТЭКА
Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю
Анталёгія беларускай чароўнай казкі / Укл.А.Цітавец. – Менск: Ураджай, 2001. – 407 с.: іл. – Наклад 2000 ас. ISBN 985-04-0207-5
Выдавецтва “Ўраджай” працягвае выдаваць анталёгіі. Гэтая каштуе 2 т. р.
Н.Мацяш. Багаславі сустрэчу мне. Выбраная лірыка Плеяды. – Берасьце, 2001. – 166 с.
У кнігу перакладаў Ніны Мацяш увайшлі творы францускіх паэтаў XVI ст.: Рансара, Дзюбэле, Бэрто, Бужэ, Жадэля ды інш. Кніга праляжала колькі год у выдавецтве “Мастацкая літаратура” й урэшце выйшла самвыдатам.
Друцак летапісны. Друцкае эвангельле / Рэд.кал. У.Андрэйчанка ды інш.; Маст.У.Жук. – Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2001. – 288 с.: іл. – Наклад 500 ас. ISBN 985-11-0185-0
У кнізе пра гісторыю Друцку ўпершыню зьмешчаная копія ўсяго тэксту Друцкага эвангельля XIV ст., арыгінал якога захоўваецца ў бібліятэцы Сібірскага аддзелу Расейскае акадэміі навук. Кніга каштуе 10 т. р.; першае выданьне выйшла ў 2000 г. з назовам “Друцак старажытны” (дагэтуль прадаецца за 2 т.р.)
А.Надсан. Друя й Грэка-каталіцкая царква на Беларусі (1924–1938). – Лёндан: Выд-ва “Божым шляхам”, 2001. – 64 с.
На грунце невядомых дагэтуль архіўных матэрыялаў разглядаецца роля Друйскага кляштару айцоў-марыянаў у справе адраджэньня грэка-каталіцкае царквы.
А.Надсан. Магдалена Радзівіл і Грэка-каталіцкая царква. – Лёндан: Выд-ва “Божым шляхам”, 2001. – 44 с.
У кнігу ўвайшлі два артыкулы, у якіх разглядаюцца невядомыя моманты жыцьця княгіні Магдалены Радзівіл.
А.Марціновіч. Сімяон, сын Полацку: Нарыс / Для малодшага школьнага веку; Маст.А.Кажаноўскі. – Менск: Юнацтва, 2001. – 110 с. – Наклад 3000 ас. ISBN 985-05-0286-Х
У.Сосна. Фармаваньне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. – Менск: Выд-ва БДУ, 2000. – 115 с. – Наклад 300 ас. ISBN 985-445-279-4
У манаграфіі дасьледуецца палітыка царскіх уладаў ад падзелаў Рэчы Паспалітае да скасаваньня паншчыны. Разглядаюцца ўсе катэгорыі сялянаў (вольныя людзі, аднадворцы, жыды-аратаі).
А.Подлипский. Витебские адреса Марка Шагала. – Віцебск: Віцебская абласная друкарня, 2000. – 56 с. – Наклад 500 ас.
Аўтар апісвае памятныя мясьціны Віцебску, зьвязаныя з жыцьцём і творчасьцю Шагала. Выданьне аздобленае Шагалавымі віцебскімі замалёўкамі, фатаздымкамі гораду, мастака й ягонае сям’і ды калегаў.
А.Подлипский. Марк Шагал. Основные даты жизни и творчества. – Віцебск: Віцебская абласная друкарня, 2000. – 64 с. – Наклад 500 ас.
У кнізе сабраныя выказваньні Шагала, успаміны ягоных сяброў, калегаў, знаёмцаў, цытаты з газэтаў і часопісаў, архіўныя дакумэнты, фатаздымкі, што тычацца жыцьця і творчасьці мастака.
Падрыхтаваў Віктар Мухін
Новы нумар “Спадчыны”
У ім — успаміны пра Багушэвіча, нататкі Юркі Віцьбіча, артыкулы пра кафлю старога Полацку, барысаўскія развадныя масты, лошыцкую сядзібу.
У наступных нумарах часопіс мяркуе друкаваць архівы беларускага замежжа, помнікі літаратуры, пераклады, дакумэнты, рэцэнзіі. “Спадчына” – вольная трыбуна ўсіх дасьледнікаў Беларусі.
Новы “Скарына”
Выйшаў з друку новы нумар часопісу “ARCHE-Скарына”. У ім артыкулы:
Валерка Булгакаў “Выбары прэзыдэнта крэолаў”
Даніла Жукоўскі “Пасткі на хайвэі постмадэрнізму”
Анатоль Сідарэвіч “Лісты марксіста”
Амандзіна Рэгамэ “Аляксандар Лукашэнка і беларусы ў люстэрку анэкдотаў”
палеміка Алена Бэзансона і Марціна Малі “Ці належыць Расея да Эўропы?”
Даніэль Бавуа “Палітыка vs Гісторыя між Усходам і Захадам”
Юлія Канцэвіч, Сяргей Сматрычэнка “Летаргія беларускай лінгвістыкі”
Віржынія Шыманец “Аўтарытарныя культуры”
Валеры Пазьнякоў рэцэнзуе кнігу А.Лакоткі “Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры”, Леанід Галубовіч – “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” І.Бабкова, Павал Абрамовіч і Генадзь Туровіч – “Любіць ноч – права пацукоў” Ю.Станкевіча, Уладзімер Сакалоўскі – “Вырваны з агню” В.Мюлера. Барыс Ляпешка палемізуе з В.Булгакавым.
Сканчаецца нумар новымі вершамі Алеся Аркуша.
У нумары 120 старонак. “Скарына” ўсё таўсьцее і таўсьцее.