Рэспубліканскі цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя забараніў купацца ў 24 вадаёмах Беларусі.

  • Заслаўскае вадасховішча (Менскае мора)
  • Камсамольскае возера
  • вадасховішча Дразды
  • вадасховішча Цна
  • рака Цітаўка Пухавіцкага раёну
  • рака Случ Слуцкага раёну
  • зоны адпачынку Войкаўскага вадасховішча ў Плешчаніцах Лагойскага раёну
  • пляж на рацэ Цна Ганцавіцкага раёну
  • зона адпачынку на возеры Алтускае Маларыцкага раёну
  • зона адпачынку «Басэйн» Пружанскага раёну
  • зона адпачынку на рацэ Ведзьма Ляхавіцкага раёну
  • рака Заходняя Дзьвіна ў Віцебску, Бешанковічах, Полацку, Наваполацку.
  • рэкі Лучоса і Віцьба ў Віцебску
  • возера Маладзёвае ў Наваполацку
  • возера Гомель у Полацку
  • вадасховішча ў Докшыцах
  • гарадзкі пляж Жлобіна
  • гарадзкі пляж на рацэ Дняпро ў Шклоўскім раёне
  • зона адпачынку на рацэ Нёман каля аздараўленчага летніка «Арлянё» вёскі Барова Іўеўскага раёну

Пагаршэньне бактэрыялягічнай якасьці вады зьвязанае як з інтэнсіўным размнажэньнем мікраводарасьцяў (так званае цьвіценьне), так і з масавым купаньнем. Асноўная прычына забароны купаньня — перавышэньне ўтрыманьня кішэчных палачак у вадзе, што можа выклікаць расстройства кішэчніка.

Ваду ўлетку правяраюць штотыдзень, і калі дзьве пробы запар дадуць спрыяльны вынік, вадаёмы зноў адкрыюць для купаньня.

Паводле Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0