Аб тым, дзе на гэта вучаць і колькі гэта каштуе чытайце ніжэй — у вытрымцы з зборніку “ТОП 44: прафэсіі будучыні” (пра 44 самыя пэрспэктыўныя прафэсіі).

Пасяўная онлайн

Спецыяльнасць: Інтэрактыўная журналістыка / Interactive Journalism

ХАЙ ЛЮДЗІ ЎБАЧАЦЬ ВАШЫМІ ВАЧЫМА: зьмясьціце на nn.by Вашы фоты і паведамленьні: [email protected], 29-707-73-29, 29-613-32-32, 17-284-73-29.

У той час, як у адной кропцы свету людзі заводзяць абанентскую скрынку, у другой пры дапамозе аднаго кліку мышы чытаюць, глядзяць, слухаюць апошнія навіны свету. Viewmagazine.tv — інтэрактыўны онлайн-часопіс, які ў 2005 атрымаў узнагароду як лепшае он-лайн выданне году, прэтэндуе на права звацца рэвалюцыйным. Але эксперты кажуць, што яшчэ пару год, і калі любое іншае выданне не будзе такім, то яго не будзе ўвогуле.

Вэстмінстэрскі лектар па журналістыцы David Dunkley Gyimah быў узнагароджаны як пераможца і атрымаў $2,000 прэміі 2005 Batten Awards за інавацыйнасць у журналістыцы.

Ягоны вэб-сайт, зроблены на хатнім кампутары, стаў сапраўдным выбухам у медыя-свеце.

Ён пакінуў за сваёй спінай такія выданні, як USA Today, Newsweek, the New York Times і яшчэ 61 удзельніка спаборніцтваў. У чым жа сакрэт поспеху?

Viewmagazine.tv — гэта інтэрактыўны навасны часопіс, фічай якога сталі відэарэпартажы, зробленыя журналістамі Брытаніі, Амерыкі і Паўднёвай Афрыкі, якія змешчаныя прама на сайце. За что і быў усхвалены экспертамі з Chicago Tribune, USAToday.com і Еhe American Press Institute’s Press Center, якія прадказалі за ім “будучыню інтэрнэту і радыётрансляцыяў”.

Он-лайн часопіс, уяўляе з сябе мультымедыйны інфармацыйны рэсурс, які вельмі зручна і глядзець, і чытаць. Відэарэпартажы дазваляюць убачыць падзеі ў рэальным часе, каментары даюцца ўжывую — можна бачыць і чуць гаворачага, інфа пададзена лёгка і нягрузна. Аўтар не забываецца пра свае інтэрактыўныя трэнінгі, і ня дзіўна, бо зараз выкладае ў BBC Journalism College.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання David сказаў: “У сэрцы viewmagazine.tv — канцэпцыя грамадскай лічбавай прасторы, калі вуліцу можна бачыць праз інтэрнэт. З паляпшэннем тэхналогій змяняюцца і медыя. А людзі сёння патрабуюць больш інфармацыі, атрымліваемай у больш стылізаванай і больш даступнай манеры. Viewmagazine.tv зразумеў гэтае жаданне і імкнецца крочыць у мультымедыйнае развіццё”.

Інтэрактыўную журналістыку ўжо зараз называюць індустрыяй новых лідэраў. І моцна памыляецца той, хто думае, што ад “газеты ў інтэрнэце” нічога асблівага чакаць нельга.

Паводле апытання, праведзенага штатаўскім Цэнтрам гармадзянскай журналістыкі, будучыня бізнэс-навінаў у 9 з 10 выпадкаў залежыць менавіта ад інтэрактыўнасці з чытачамі. А найлепшым чынам дасягнуць гэтай мэты можна толькі праз інэт.

Сённяшнія эксперыменты студэнтаў спецыяльнасці “інтэрактыўная журналістыка” — З нелінейным выкладаннем матэрыялу, з выкарыстаннем гука і відэа ў працы, з вытворчасцю праектаў, якія будуць найбольш эфектыўна выкарыстоўвацца пры дапамозе он-лайн тэхналогій.

Ствараць тэксты для інтэрнэта, даследаваць стасункі этыкі, бізнэсу і заканадаўства ў он-лайнавых медыя — гэта толькі частка з таго, чаму вучаць “інтэрактыўшчыкаў”. На першы погляд дробязь, але ў межах он-лайн СМІ набывае вялізнае значэнне такое ўменне, як, напрыклад, чытэбельнае афармленне навінаў вэб-сайтаў, у якіх сінтэзаваныя гук і відэа.

Нічога больш не застаецца, як крочыць у нагу з часам і ствараць самім новыя медыя. Бо мы ж не жадаем знікнуць, так.

Навучанне:

Спецыяльнасць “Інтэрактыўная журналістыка” часам можа хавацца за назвай “Новыя медыя” (New media) і сустракаецца ў многіх універсітэтах побач з журналістыкай звычайнай. Галоўная асаблівасць: студэнтаў вучаць, як пісаць для інтэрнэта і найбольш эфектыўна выкарыстоўваць он-лайн сродкі ў сваёй дзейнасці.

Вывучаюцца такія прадметы, як Advanced Editing, Computer Assisted Reporting, In-Depth Reporting, Writing for Converged Media, Broadcast News: Digital Audio / Digital Video.

Асаблівасць навучання на “інтэрактыўнай журналістыцы” ў тым, што пакуль хваля не накрыла ўсю сусветную СМІ-прастору, спяшаюцца ўдасканаліць свае навыкі і “олдскульныя” журналісты, і паспець заняць месца пад сонцам прагрэсіўныя маладыя. Таму можна сустрэць як гадавыя курсы, так і поўнае навучанне з атрыманнем ступені бакалаўра ці магістра. Напрыклад, вашынгтонская Школа Камунікацый (School of Communication, http://www.soc.american.edu/) прапануе магістарскую праграму па інтэрактыўнай журналістыцы. Гэтая ВНУ добра вядомая методыкай выкладання і выкарыстаннем новых тэхнік пры навучанні. У студэнтаў ёсць магчымасць вывучаць спецыяльнасць “з першых рук”, бо выкладаюць спецыялісты з у, напрыклад, з usatoday.com, Washington Post Express, Lehrer NewsHour. Такім чынам атрымліваецца, што студэнты вывучаюць усё “з першых рук”.

Універсітэт Маямі (Miami University, http://www.miami.muohio.edu/) слаўны тым, што яго студэнты праходзяць практыку ў такіх выданнях, як New York Times, Chicago Tribune, the Los Angeles Times і інш. Тут на спецыяльнасці English/journalism, дзе акрамя “стандартнага набору” прадметаў ёсць праграма Interactive Media Studies, сканцэнтраваная на новых інтэрнэт-тэхналогіях, он-лайн аудыё і відэа. Яшчэ ўнівер вылучаецца колькасцю замежнікаў - іх больш, чым з 60 краінаў свету. Нядзіва, бо хоць навучанне і каштуе прыстойна — каля $20 000, але можна адхапіць стыпуху на $10 000 на год.

Даведацца падрабязней аб тым што? Дзе? І колькі каштуе? — і тое ж самае пра 43 іншыя прафесіі, можна ў даведніку “ТОР 44 прафесіі будучыні”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?