Незадаволеныя вынікамі зладжанага ўладамі круглага стала, прадстаўнікі грамадзкасьці Горадні правядуць альтэрнатыўнае паседжаньне.

Круглы стол пад назовам «Каму выгадна разбураць Горадню?» адбудзецца 21 чэрвеня. Мерапрыемства будзе адкрытым для кожнага жыхара гораду. У ім прымуць удзел больш за 30 гісторыкаў і архітэктараў, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, журналісты. Запросяць на круглы стол і афіцыйных гісторыкаў, у прыватнасьці Эдмунда Ярмусіка, дэкана факультэта гісторыі і сацыялёгіі Гарадзненскага дзяржунівэрсытэту імя Я. Купалы.

Круглы стол ёсьць спробай арганізаваць канструктыўны дыялёг незалежнай грамадзкасьці і афіцыйных структураў.

Круглы стол «Каму выгадна разбураць Горадню?» адбудзецца 21 чэрвеня ў 19.00 па адрасе: вул. Будзённага 48а (заля ва ўнутраным дворыку).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?