Паштовая скрынка
Івану З. з Пружаны. Вы ў сваім лісьце перапісваеце кавалкамі артыкул Алеся Чобата, але не аспрэчваеце яго. Адно прыканцы зазначаеце, што ўсё гэта лухта і няпраўда. А трэба ж нейкія контраргумэнты прыводзіць. Былі б яны — з прыемнасьцю надрукавалі б Ваш ліст.
А.Г. зь Менску. Газэта імкнецца даводзіць да ведама чытача розныя погляды.
Барт. Г. з hotmail.com. Ня ўсе Вашы моўныя парады слушныя, таму ліст перадамо мовазнаўцу для камэнтару.
Паўлу К. з belcaf.com. Пастараемся дабіцца, каб і тэлепраграма глядзелася гарманічна, хоць канчаткова гэта стане магчымым толькі па стварэньні паўнавартасных беларускіх каналаў.
0
0
0
0
0
0