Паштовая скрынка

 

Сяргею К. зь Менску. Тыражы беларускамоўных газэт у параўнаньні з тыражамі расейскамоўных адлюстроўваюць больш чым што рэальную палітычную вагу людзей беларускай культуры ў нашай дзяржаве. Тут раз-два рэформамі нічога ня зьменіш, патрэбная шматгадовая руплівая праца. Свой жа праект апішыце больш падрабязна.

Яну Н. з tut.by. Кабан — вобраз, блізкі многім беларусам, нешта шчымлівае і сытнае, сумнае і радаснае адначасова. Яго гадуюць, а пасьля б’юць, смаляць і разьбіраюць. Зусім як год. Беларускае жыцьцё складаецца ня толькі з увядзеньня эўра, арышту Лявонава ці назіраньня за Іванішавічам, але і з кабанчыкаў, ня толькі з гораду, але і зь вёскі. “НН” чытаюць і ў горадзе, і ў вёсках.

Аўтару тэксту “Трынаццаць год таму быў крок наперад...” Вы забыліся падпісаць артыкул. Непадпісаны мы яго ня можам надрукаваць. Калі ня хочаце ставіць сваё сапраўднае імя, паведамце нам псэўданім.

 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0