• Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін павіншаваў Лукашэнку зь пераабраньнем на пасаду прэзыдэнта Беларусі.
  • Злучаныя Штаты не прызнаюць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і падтрымліваюць заклікі правесьці паўторныя выбары, – з адпаведнай заяваю выступіў прэсавы сакратар амэрыканскай адміністрацыі Скот Макклелан.
  • Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс назваў перавыбары Аляксандра Лукашэнкі фарсам.
  • Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла пра рашучую падтрымку беларускай апазыцыі.
  • Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус паабяцаў падтрымку беларускаму народу.
  • Дэлегацыя Эўрапарлямэнту заявіла, што Аляксандар Лукашэнка ня можа быць прызнаны легітымным прэзыдэнтам Беларусі.
  • Кіраўнікі Гомельскага і Берасьцейскага абласных выбарчых штабоў Аляксандра Мілінкевіча Ўладзімер Кацора і Юрась Губарэвіч асуджаныя адпаведна на 8 і на 5 сутак арышту.
  • У Менску на розныя тэрміны арышту пакараныя 10 затрыманых 17 – 19 сакавіка грамадзкіх актывістаў.
  • У спэцпрымальніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна застаецца каля 60 палітычных актывістаў, арыштаваных за ўдзел у масавых акцыях. Некалькі зьняволеных пачалі галадоўку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0