Паштовая скрынка

 

Міхасю М. з Баранавіч. Згодна з нашаніўскай традыцыяй, мы адзначаем 25-, 50-, 75-, 100-гадовыя і г.д. юбілеі.

Ігару С. зь Берасьця. Апавяданьне Вашае нам не падыходзіць. Намагаючыся дасягнуць максымальнае “жыцьцёвасьці” твору, часам да таго згушчаеце фарбы, што не застаецца аніякага прасьвету. З усіх магчымых словаў, дзеяньняў герояў, з усіх магчымых варыянтаў разьвіцьця сюжэту Вы абіраеце найчарнейшы. І дасягаеце адваротнага эфэкту — апавяданьне атрымліваецца надуманым.

Алесю А. з Полацку. Урывак з аповесьці — не газэтны жанр.

Аляксею Б. з Магілёва. Во і аднавілі б Вы гэтую дыскусію, калі лічыце яе патрэбнай, замест таго каб іншых заклікаць.

Вячаславу Д. зь Менску. Артыкул Ваш злы, калі не сказаць зласьлівы. Не разабраўшыся ва ўсім самі, ня можам яго друкаваць.

 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0