Стваральнік падземнай дзяржавы

Інстытут нацыянальнай памяці — Камісія па вывучэньні злачынстваў супраць польскае нацыі — быў створаны 18 сьнежня 1998 г. У ягоныя задачы ўваходзіць сыстэматызацыя і вывучэньне дакумэнтаў органаў дзяржаўнай бясьпекі камуністычнай Польшчы 1944—1989 г., дасьледаваньне нацысцкіх і камуністычных злачынстваў. Інстытут займаецца і адукацыйнай дзейнасьцю, а таксама дае магчымасьць асобам, на якіх камуністычныя спэцслужбы зьбіралі дасье, азнаёміцца з гэтымі дакумэнтамі. Сядзіба Інстытуту — Палац Справядлівасьці ў Варшаве. Па ўсёй краіне дзейнічаюць 10 аддзелаў Інстытуту і 8 ягоных прадстаўніцтваў. Старшынём Інстытуту з чэрвеня 2000 г. зьяўляецца прафэсар Леан Керэс.

Тэчкі з надпісам “Барташэўскі” ў архіве Інстытуту нацыянальнае памяці займаюць 15 пагонных мэтраў адзінак захаваньня, прычым доступ ён пакуль атрымаў толькі да 1/15 часткі гэтага спэцслужбаўскага “багацьця”. Хто ж такі прафэсар Барташэўскі? Ён быў вязьнем Асьвенцыму, супрацоўнікам Галоўнай камэндатуры Арміі Краёвай і адным са стваральнікаў Рады дапамогі жыдам у другую сусьветную. Пасьля вайны Барташэўскі зрабіўся актывістам Польскай сялянскай партыі. Ад 50-х Барташэўскі браў актыўны ўдзел у жыцьці розных каталіцкіх арганізацыяў, легальна працаваў у каталіцкім тыднёвікуTygodnik Powszechny” і таемна — на радыё “Свабодная Эўропа”, чытаў лекцыі ў Люблінскім каталіцкім унівэрсытэце. І праз усе пасьляваенныя гады яго зноў і зноў кідалі ў турму.

Дасье на сябе аналізуе прафэсар, міністар замежных справаў Польшчы ў 1995-м і 2000—2001-м Уладзіслаў Барташэўскі.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0