Як з Домам Марыянаў

Першыя публікацыі пра Дом Марыянаў мелі неабыякі розгалас: у Лёндан тэлефанавалі занепакоеныя сытуацыяй беларусы Амэрыкі, Польшчы, Гішпаніі, Расеі. Пачалі ісьці першыя лісты зь Беларусі на ўзор, які друкавала “Наша Ніва”.

 

Адказу ад афіцыйнага Ватыкану пакуль няма, і загад выселіць Беларускую Місію з Марыян Гаўзу застаецца на гэты час апошнім словам. Таму “Наша Ніва” заклікае чытачоў далучыцца да акцыі падтрымкі Марыян Гаўзу. Узоры лістоў, якія можна дасылаць на адрас Усходняй кангрэгацыі Ватыкану, — тутака. Толькі не забудзьцеся прыпісаць пры канцы зваротны адрас — безь яго пісьмы ня будуць мець вагі.

Нагадаем, што Дом Марыянаў у Лёндане — цэнтар беларускага жыцьця ў Заходняй Эўропе. Дом пабудаваны толькі на беларускія грошы, але адпісаны Ордэну Марыянаў. Тыя, у свой чарод, перадалі будынак Усходняй кангрэгацыі Ватыкану. Цяпер Дом Марыянаў няма каму рамантаваць, і, паводле ангельскага закону, яго зьбіраюцца прадаваць. Усходняя Кангрэгацыя пакуль схіляецца да таго, каб яго прадаць, а Беларускую Місію, якая там месьціцца, — зачыніць. Між тым, толькі дзякуючы Дому Марыянаў і Місіі дзейнічалі дзясяткі розных адукацыйных, дабрачынных і навуковых праектаў у Беларусі і ў дыяспары.

“Наша Ніва” зьвяртаецца да сваіх чытачоў з просьбай падтрымаць Марыян Хаўз. Апрача “НН”, зварот падтрымалі нью-ёрская газэта “Беларус”, менская газэта “Голас Радзімы”, а таксама “Беларускі Дайджэст”.


Калі вы хочаце дапамагчы ў справе ўратаваньня “Марыян Хаўзу”, дасылайце лісты кіраўніку Кангрэгацыі ўсходніх цэркваў, кардыналу Ігнацыю Мусу Дауду. Ніжэй мы прапануем узор, які, падпісаўшы, можна адаслаць як індывідуальны ліст. Калі хочаце напісаць свой тэкст, да арыгіналу пажадана далучыць кароткі пераклад на італьянскую, францускую або ангельскую мовы.

Яго Эмінэнцыі Кардыналу Ігнацыю Мусу Дауду
Sua Eminenza Cardinale Ignace Moussa Daoud
Prefetto della Congregazione per le Chiese Orientali
00120 Cittá del Vaticano
Ватыкан

 

Вашая Эмінэнцыя!

Я зьвяртаюся да Вас зь вялікай трывогай аб лёсе сусьветна вядомага беларускага духоўнага цэнтру – Беларускае каталіцкае місіі ў Лёндане – і ейнага сэрца – “Марыян Хаўзу” з капліцай сьв.Апосталаў Пятра і Паўла.

“Марыян Хаўз” – унікальная рэлігійная й культурная каштоўнасьць для некалькіх пакаленьняў беларусаў. Асабліва вялікае значэньне для нас ён мае цяпер, калі Беларусь перажывае балючы працэс палітычнага й рэлігійнага станаўленьня. Страта “Марыян Хаўзу” можа стацца непапраўнай шкодаю для захаваньня ды разьвіцьця беларускае духоўнасьці.

Вашая Эмінэнцыя, я спадзяюся на Вашую мудрасьць і дальнабачнасьць у прыняцьці канчатковага рашэньня пра “Марыян Хаўз” і веру ў кіраўніцтва Сьвятога Духа ва ўсіх Вашых справах на карысьць Сьвятое Царквы й верных.

З пашанаю...

 

Votre Éminence,

Avec une grande inquétude, je m’adresse а vous pour attirer votre attention sur le sort du centre religieux bélarussien, renommé dans le monde entier. C’est la Mission Catholique Bélarussienne а Londres et son cњur — Marian House avec la chapelle des Saints Apôtres Pierre et Paul.

Pour plusieurs générations des bélarussiens, Marian House représente une valeur religieuse et culturelle unique. Et c’est surtout maintenant, quand le Bélarus traverse une période d’épreuve de son identité politique et religieuse, que le rôle de ce centre est inestimable. La perte de Marian House pourrait causer un dommage irréparable а la cause de préservation et de développement de la culture spirituelle bélarussienne.

J’ai le ferme espoir, Votre Éminence, que votre décision finale sur Marian House fera preuve de vos sagesse et prévoyance, et je crois aux conseils de l’Ésprit Saint dans tout ce que vous faites pour la Sainte Église et pour ses croyants.

Je vous prie d’agréer, Votre Éminence, l’assurance de mes sentiments dévoués.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0