Машыніст (El Maquinista)
Гішпанія, 2004, каляровы, 102 хв.
Рэжысэр: Брэд Андэрсан (Brad Anderson)
Ролі выконваюць: Крысьціян Бэйл, Джэніфэр Джэйсан Лі, Айтана Санчэз Хіхон, Джон Шэрыян, Майкл Айронсайд
Жанр: трымценьнік‑трызьненьнік
Адзнака: 6,5 (з 10)

Трэвар Рэзьнік (Крысьціян Бэйл) ня сьпіць ужо год і пераўтварыўся ў жывы шкілет. Яму ўсё цяжэй адрозьніваць жыцьцё ад трызьненьняў. Але хто, насамрэч, ён такі? І што адбылося зь ім?

Амэрыканец Брэд Андэрсан, які на свой праект знайшоў грошы ў Гішпаніі, наўмысна здымаў Барсэлёну як Лос‑Анджэлес. «У выніку атрымаўся нейкі дзіўны паралельны сьвет», — прызнаеццца аўтар. Попельна‑шэрыя муры, сьвінцовае неба, лясканьне сталёвага цэху — і шальная бессань у люстэрку.

Крысьціяну Бэйлу, які сыграў «Амэрыканскага псыхапата», не прызвычайвацца да паталёгій — але для гэтай карціны ён схуднеў болей чым на трыццаць кіляграмаў. І ягоны герой шакуе ня толькі выглядам — у зрэнках кашмар зьнявечанае душы.

Нэрвы нацягнутыя, як струна, трымценна‑жудасная атмасфэра — але разьвязка не зьдзівіць знаўцаў страшнага кіно.

Усе фільмы

Амэрыканскія крытыкі назвалі «Машыніста» адным зь лепшых фільмаў 2004 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?