Знакаміты альпініст, адзін зь нямногіх ў краіне майстроў спорту міжнароднае клясы, які ўзышоў на некалькі васьмітысячнікаў, загінуў у Маскве

Ураджэнец Сьветлагорску Віктар Кульбачэнка меў тытул Сьнежны Барс. Горнымі ўзыходжаньнямі Віктар захапіўся яшчэ ў 1981 г. Па прафэсіі лекар — скончыў Менскі мэдыцынскі інстытут.

У апошнія гады зьмяніў шэраг прафэсій, пераключыўся на прамысловы альпінізм. Галоўнае спартовае дасягненьне вяршыня Канчанджанга (8586 м), у кастрычніку 1994 г., у рамках Першай нацыянальнай беларускай экспэдыцыі ў Гімалаі.

Да Масквы Віктар Кульбачэнка працаваў у Барысаве доктарам‑гігіеністам. У красавіку яму споўнілася 45 год.

«Электронный Борисов»

У Чалябінску трагічна загінуў адзін з самых пэрспэктыўных гульцоў зборнай Беларусі па хакеі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0