20 чэрвеня ў кавярні «Стары Менск» (Скарыны/Незалежнасьці, 14) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Севярына Квяткоўскага «Фрашкі да пляшкі». Сярод запрошаных Зьміцер Бартосік, Кася Камоцкая, Уладзімер Арлоў. Пачатак а 18.00.

Хто прымусіў Станісалава Шушкевіча адказываць на ідыёцкія пытаньні? Чаму міліцыянты паважаюць Касю Камоцкую? Як Павал Севярынец навёў жах на работнікаў пахавальнай канторы? Якія любімыя байкі ў Зьмітра Вайцюшкевіча?

Кніжка літаратара і журналіста Севярына Квяткоўскага “Фрашкі да пляшкі” ахінае чытача незвычаным сьветам забаўных сытуацыяў. Фрашкі – анэкдоты жыцьця – зьвязаныя зь вядомымі ў краіне музыкантамі, палітыкамі, літаратарамі і журналістамі. А таксама з паспалітымі людзьмі: таксістамі, пастухамі, памежнікамі, прадаўцамі, міліцыянтамі і дзецьмі.
Tut.by

***

20 чэрвеня ў музэі Максіма Багдановіча (Траецкае прадмесьці, Багдановіча, 17) адбудзецца літаратурная акцыя «Групавы партрэт з Караткевічам». У межах імпрэзы — прэзэнтацыя зборніка пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Ў. Караткевіча «Групавы партрэт з Бабай Броняй». Возьмуць удзел Баба Броня, а таксама Алеся Башарымава, Алесь Сушчэўскі, Алена Пятровіч, Марыя Мартысевіч, Павал Сьвярдлоў, Павал Анціпаў, Соф’я Марозава, Яўгенія Манцэвіч ды інш. маладыя літаратары. Спэцыяльны госьць — гурт «Band_A». Правядуць імпрэзу Ганна Кісьліцына й Андрэй Хадановіч. Пачатак а 18.00. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0