Чайкоўскі і каралі

Мастак з Баварыі Толік Чайкоўскі малюе збольшага рэалістычныя партрэты на замову сваіх суседзяў. Часта баварцы прыносяць фатаздымкі сваіх жонак і дзяцей, каб мастак перанёс дарагія вобразы на палатно. Нясуць і выявы любімых жывёлаў — коцікаў і сабачак, нават прыводзяць сваіх чатырохногіх сяброў на сэансы ў якасьці натуршчыкаў. Але найчасьцей мастаку замаўляюць выявы каралёў. Цяпер у Нямеччыне модна мець у хаце партрэт якой гістарычнай асобы — рыцара, князя, караля.

Толік Чайкоўскі нарадзіўся пасьля вайны ў сям’і беларусаў-эмігрантаў. Скончыў Акадэмію мастацтваў і абраў для сябе дарогу ў абстрактным маляваньні. У 1991-м ён упершыню апынуўся на радзіме бацькоў. Прыехаў не з пустымі рукамі — прывёз вялікую калекцыю сваіх карцінаў і малюнкаў, якую пасьля падараваў беларускаму Міністэрству культуры.

А за маляваньне саксонскіх, прускіх і баварскіх каралёў Чайкоўкскага прымусіла ўзяцца нястача. Тым больш што за майстэрства немцы грошай не шкадуюць. Выстаўляецца Чайкоўскі вельмі рэдка, але абстрактанага маляваньня ня кідае. Жыве адзін. Зрэдку наведваецца ў Мюнхен да старога бацькі, таксама мастака, да дачкі і сына. Выставы ў Беларусі не плянуе, але ня супраць, каб такая магчымасьць зноўку зьявілася.

Вольга Кляшчук


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0