Са сходу Рады БНР

У Вільні з удзелам Івонкі Сурвіллы прайшоў агульны сход Эўрапейскага сэктару Рады БНР. На сходзе было вырашана стварыць асобныя сэктары Рады БНР у Францыі, Вялікай Брытаніі, Бэльгіі, Чэхіі і краінах Прыбалтыкі. Большасьць сяброў Рады БНР – грамадзяне тых краінаў, і таму маюць магчымасьць уплываць на стаўленьне іх парлямэнтаў і ўрадаў да Беларусі. Міхась Навумовіч з Парыжу, Лёля Міхалюк зь Лёндану выказаліся за шчыльнейшыя кантакты з дэмакратычнымі, нацыянальнымі сіламі на Бацькаўшчыне. Асобная тэма, якая разглядалася на сходзе, – супраціў дэбеларусізацыі грамадзтва. За камуністамі дыяспара брала на сябе клопат пра захаваньне нацыянальнай духоўнай спадчыны (прыкладам, выдала сотні кніжак забароненых аўтараў). Цяперашняя сытуацыя вымагае працягваць такую дзейнасьць.

П.Б., Вільня


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0