Падпіска салідарнасьці

Шаноўныя чытачы! Спаміж вас ёсьць тыя, хто хацеў бы выпісваць “Нашу Ніву”, але ня мае за што. Пры сёньняшняй эканамічнай дыскрымінацыі беларусаў і бюракратычным прэсынгу супраць усяго беларускага наша газэта (як, зрэшты, і ўсе астатнія) выходзіць сабе ў страту, а каштуе пры гэтым нятанна. Ёсьць сярод вас і такія, чыё фінансавае становішча лепшае і хто ахвотна дапамагае іншым. Мы прапануем злучыць жаданьні адных і ахвярнасьць іншых.

Усе, хто хацеў бы выпісваць “НН”, але ня мае на тое сродкаў, паведаміце ў рэдакцыю свае адрасы. Усе, хто хацеў бы дапамагчы сваім бяднейшым суайчыньнікам падпіскаю, паведаміце пра сябе рэдакцыі. Гэта дасьць камусьці каштоўную магчымасьць чытаць газэту беларускай душы штотыдзень.

Наш адрас: а/с 537, 220050, Менск. Наш e-mail: [email protected] Нашы тэлефоны: 288-12-32, (8-0296) 13-32-32.

Няхай чытачоў у “НН” будзе болей.

Рэдакцыя


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0