Дзяржаўны камітэт па маёмасьці плянуе цягам 2007 г. акцыянаваць 7 прадпрыемстваў. Тры зь іх уяўляюць для айчыннай эканомікі важнае значэньне, паведамляе газэта «Белорусы и рынок». Гэта Беларускі цэмэнтавы завод, Крычаўскі цэмэнтна‑шыфэрны завод і Гарадзенская тытунёвая фабрыка. Пералік прадпрыемстваў, што маюць прыватызаваць у бягучым годзе, замацаваны пастановай Дзяржкамітэту па маёмасьці №30 ад 28 траўня 2007 г. У мінулым годзе зь дзевяці заплянаваных да продажу, зьмяніл статус толькі чатыры прадпрыемствы.

Міністар архітэктуры і будаўніцтва Аляксандар Селязьнёў паведаміў, што Беларускі цэмэнтавы завод будзе прыватызаваны ў бліжэйшы час. На першым этапе дзярждоля ў акцыянэрным капітале прадпрыемства будзе складаць 100%. Стандартная працэдура акцыянаваньня займае каля паўгоду, аднак на патрабаваньне ўраду працэс можа завершыцца ў больш кароткія тэрміны. Беларускімі цэмэнтнымі заводамі цікавяцца інвэстары з Ірану Кіпру, Аўстрыі ды Эгіпту.

Гарадзенская тытунёвая фабрыка ўнесеная ў сьпіс прадпрыемстваў, рэфармаваць якое плянуецца да канца году. Аднак незалежныя экспэрты ў гэтым пытаньні больш асьцярожныя.

СП, паводле «Белорусы и рынок»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0