паштовая скрынка

Аляксандру Ф. зь Менску. Мы пішам “НТВ”, бо не мяняем іншамоўных назваў кампаній. “СТВ” дапушчальна, як і “СТБ”, бо слова “тэлебачаньне” мае сынонім “тэлевізія”. “НН” не аглядала апошніх нумароў “Кур’еру”, бо аддае перавагу беларускамоўным публікацыям.

Аляксею С. з Жодзіна. Альфабэт — гэта альфабэт. Ад яго нікуды не падзенешся.

Аляксандру Б. з Садкоў. Сярод нашых чытачоў багата вернікаў, якія на нас за Вашага “Нябёснага Граждана” ўкрыўдавалі б.

Сяргею Б. з Гомелю. Да “Кіпяжу” просіцца караценькая гістарычная даведка — як там што насамрэч адбывалася, бо безь яе ўсё няясна. Падзея ж малавядомая. За гомельскія матэрыялы будзем удзячныя, але не пішэце аднадзённага.

Андрэю К. з Магілёва. Ня варта ў газэту пісаць тое, што можна выказаць сам-насам або на супольным сходзе сяброў дзьвюх суполак. Акрамя таго, “НН” не хацела б правакаваць публічныя дыскусіі між ідэйна блізкімі арганізацыямі. З адлегласьці такія спрэчкі выглядаюць дробязна, а шкоду наносяць грамадзкай рэпутацыі ўсіх. Узгадайце, колькі шкоды беларускай эміграцыі наносілі ўнутраныя канфлікты.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0