Сабачыя гісторыі

Адзін сабака прыехаў у Менск. Зайшоўся на вакзале ў “Макдональдз”. Зьеў гамбургер. Выйшаў на вуліцу, а там навокал — жалезная агароджа, а на ёй — Граждан з плакатам “Еж ананасы, рабчыкаў жуй!”.

Адзін сабака прывёў Шніпа ў “Макдональдз”, каб добра пакарміць перад халоднаю зімой. А Граждан яму: “Вы б яго яшчэ завялі на радыё “Свабода”...

Адзін сабака захацеў у “Макдональдз”, але, убачыўшы каля дзьвярэй Граждана, перадумаў. А Граждан не змаўчаў: “З-за такіх, як вы, сёлета ў калгасах не было каму есьці бульбу...”

Адзін сабака хваліў “Макдональдз”. Пачуўшы гэта, Граждан сказаў: “Я б гэтае гняздо глябалізацыі ўзарваў, а на яго месцы вазьдзьвіг бы памятнік усім чэсным людзям”.

Адзін сабака выйшаў з “Макдональдзу”. Да яго падышоў Граждан і пацікавіўся: “Вы, раптам, не амэрыканец? Я амэрыканцаў не люблю, але, калі вы мне дасьцё даляр, я падумаю, што з вамі рабіць у слаўным будучым...”

В.Ш.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0