На тыдні
Дзіцё выпала з кабіны
Трагічны выпадак адбыўся ў вёсцы Вялікая Гаць, што на Івацэвіччыне. Мэханізатар мясцовага калгасу ўзяў з сабой у трактар трохгадовага пляменьніка. Празь незачыненае задняе акенца кабіны хлопчык выпаў, трапіў пад колы прычэпу і загінуў.
Нахаба загінуў на рэйках
На пэроне чыгуначнай станцыі Івацэвічы многія пасажыры бачылі, як да сьціплага падлетка чапляўся нахабны юнак. Першы, напалоханы непатрэбнай увагай да сябе, схапіў сваю торбу ды кінуўся ўцякаць цераз рэйкі. Хуліган, студэнт спартовага факультэту Берасьцейскага пэдунівэрсытэту, пабег сьледам за ім. Захапіўшыся пагоняй, ён не заўважыў блізкага лякаматыву і трапіў пад колы.
Алесь Лаўранюк, Івацэвічы
Ашмяны—Івянец—Дудуткі
11 жніўня гальшанская моладзь зьдзейсьніла турыстычную паездку па маршруце Ашмяны—Івянец—Дудуткі. Найбольшыя ўражаньні моладзь атрымала ў Івянцы — сталіцы беларускай керамікі. Асабліва ўразілі выкладзеныя дахоўкай разнастайныя надпісы на дамох. Гэткіх, да прыкладу, як “Жыве Беларусь!”. Таксама турысты пазнаёміліся зь вядомым беларускім ганчаром Антонам Пракаповічам, наведалі яго майстэрню. Цікава, што людзі завуць сваё мястэчка не Івянец, а Івенец, з націскам на другі склад.
Тацяна Астрамовіч, Гальшаны; Б.Т.
Hierajin na darozie
Na šašy Baranavičy—Kobryń zatrymany hramadzianin Rasieji N., jaki apošnim časam žyū u Baranavičach. Jon sprabavaū pradać 300 h hierajinu pieraapranutamu milicyjantu. Paśla zatrymańnia ū jahonym aūto było vyjaūlena jašče 302 h narkotyku. Ahułam heta “paciahnie” na 10 tysiačaū dalaraū.
Abvaryūsia chłopčyk
U Baranavičach 2-hadovy chłapčuk, hulajučy, uvaliūsia ū 10-litrovuju jomistaść z kipieniem, jakuju baćki pakinuli na padłozie. Atrymaūšy apioki 80% cieła, jon skanaū u špitali.
Naradžać
Amal miesiac u Baranavičach nia buduć naradžacca dzieci. U suviazi z ramontam radzilnaha domu ūsich ciažarnych transpartujuć ciapieraka ū Lachavičy. Tudy ž na troch aūto voziać baranavickich daktaroū. Lachavicki raddom prytulić baranaūčanak da siaredziny vieraśnia.Takija ramonty j transpartavańni pravodziacca štohod.
Kraduć kryžy
Pensijaner, pryjšoūšy na staryja baranavickija mohilki naviedać mahiłu syna, pabačyū, što zładzieji skrali kryž z nieržaviejki j bronzy vyšynioj 1,5 m.
Strajk u Baranavičach
U čaćvier 8 žniūnia na Baranavickim zavodzie stankapryładaū adbyūsia stychijny papieradžalny strajk. Rabotniki patrabavali vypłaty hrošaj, jakich nie atrymoūvajuć užo 2 miesiacy. Pradpryjemstva znachodzicca na miažy bankructva, ale kiraūnictva svoječasova atrymoūvaje zarobki, jakija dla takoha stanu i vysakavatyja. Kali hrošy nie pačnuć vypłačvać da kanca tydnia, pracoūny kalektyū paabiacaū pačać z paniadziełka doūhaterminovy strajk. U piatnicu hrošy pačali vydavać. Paniadziełak na zavodzie prajšoū spakojna.
Kasa ū boksie
Baranavickija pradprymalniki hatovyja z 1 vieraśnia dałučycca da ahulnanacyjanalnaha strajku. Akramia kasavych aparataū šmat kamu z tych, chto pracuje na centralnym rynku, daviadziecca nabyvać žaleznyja boksy za 1200 dalaraū. U tych zaharadkach byccam by možna ūstaloūvać kasavyja aparaty j pakidać tavar na noč. Cana boksu, jak ličać pradprymalniki, zavyšanaja ū niekalki razoū.
Rusłan Raviaka, Baranavičy
Цана лёду
230 мільёнаў рублёў вінен гомельскі Лядовы палац за камунальныя плацяжы. Таму заняткі ў ім стануць платныя.
БелаПАН
Пуцін горшы за Сталіна
“Нават Ленін і Сталін не дадумаліся да таго, каб раздрабіць рэспубліку і ўключыць у склад СССР ці РСФСР”, — заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніком Дагестану Магамедалі Магамедавым.
У Расеі катастрофы
Чачэнскія партызаны ракетаю зьбілі расейскі грузавы гелікоптэр. Ён упаў на міннае поле, устаноўленае расейцамі для абароны сваёй вайсковай базы Ханкала. У выніку загінула 114 вайскоўцаў. Гелікоптэр Mi-26 называюць яшчэ “сараем”, г.зн. “аборай” (33,72 м даўжыні, 8,15 м вышыні), ён можа браць на борт 20 т грузу ці 150 пасажыраў.
У Маскве ў выніку выбуху газу ў старым доме загінулі 8 чалавек. Пяціпавярховік разбураны.
У сераду кілеры забілі дэпутата Думы Ўладзімера Галаўлёва, блізкага да Б.Беразоўскага. Гэты сёмы дэпутат фэдэральнае Думы, забіты ў Расеі за апошнія 10 гадоў.
Сурынт прадставіў Зайчанку
Начальнік Галоўнага штабу, першы намесьнік камандуючага сухапутнымі войскамі генэрал-маёр Люцыян Сурынт прызначыў новым камандзірам 38-й мабільнай брыгады, што ў Берасьці, палкоўніка Яўгена Зайчанку. Чаму зьняты падпалкоўнік Сахашчык, які ўзначальваў брыгаду дагэтуль, невядома.
13 беларускамоўных школ
у Менску
У Менску сёньня налічваецца 13 беларускамоўных школаў і гімназіяў з рознымі спэцыялізацыямі. Яшчэ ў 10 школах існуюць беларускамоўныя клясы.
Навучальны год — да ліпеня
З новага навучальнага году школы масава пяройдуць на пяцідзёнку. Разам з тым навучальны год у школах плянуецца падоўжыць да канца чэрвеня. У спэцшколах, гімназіях і ліцэях дзеці па-ранейшаму будуць вучыцца 6 дзён у тыдзень. Веды ўсіх школьнікаў будуць ацэньваць па 10-бальнай сыстэме. Для спрашчэньня навучальных плянаў скасуюць частку прадметаў.
Замест Волкава — Папко
Зьмяніўся кіраўнік аднаго з найбагацейшых прадпрыемстваў Беларусі — Менскага заводу колавых цягачоў, што працуе ў складзе расейска-беларускае фінансава-прамысловае групы “Абарончыя сыстэмы”. Уладзімер Волкаў пайшоў у адстаўку па ўласным жаданьні. Выканаўцам ягоных абавязкаў прызначаны тэхдырэктар прадпрыемства Анатоль Папко.
Ня стала Валянціна Плучака
Гэта быў выдатны рэжысэр зь беларускімі каранямі, які шмат гадоў працаваў у маскоўскім Тэатры сатыры. Ён быў апошні жывы з актораў Меерхольда, стрыечны брат Пітэра Брука. Іх супольны дзядзька быў архітэктарам у Дзьвінску.
Выкарыстаная інфармацыя БелаПАН, gazeta.ru, gazeta.pl і ўл.кар.