Пятая калёнка

У Беларусі фармуецца “прарасейская партыя”

На мінулым тыдні прагучалі першыя галасы прыхільнікаў далейшае інтэграцыі з Расеяй. Яны зыходзілі не ад лукашэнкаўцаў, а ад палітыкаў-аўтсайдэраў з умоўна апазыцыйнага лягеру. Блізкі да А.Лукашэнкі старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Леанід Козік ахарактарызаваў выступы ў падтрымку ідэі беларуска-расейскага рэфэрэндуму “падкопамі пятае калёны”, якая “імкнецца раскалоць народ”.

Першым прарасейскую ініцыятыву выявіў Леанід Сініцын. У прэс-рэлізе, надрукаваным на першай паласе “Народнай волі”, ён заклікаў “спрыяць правядзеньню саюзнага рэфэрэндуму і стварыць адпаведную структуру, якая магла б дапамагчы ў каардынацыі супольных намаганьняў”. У пятніцу да яго далучыўся Аляксандар Ярашук, кіраўнік аграрнага прафсаюзу і кандыдат на вылет з сваёй пасады. Паводле Ярашука, Лукашэнка ня мае права адкідаць прапановы Пуціна ад імя ўсяго беларускага народу. Прафсаюзны лідэр прапанаваў “шырока абмеркаваць” прапановы расейскага боку.

Чаго зьбіраюцца дасягнуць Леанід Сініцын і Аляксандар Ярашук сваёй пазыцыяй? Чаму менавіта цяпер яны
на гэта ідуць? Для “НН” камэнтуюць беларускія палітыкі.

Сяргей Гайдукевіч, кіраўнік ЛДПБ: Ня варта згадваць пра гэтыя заявы. Сініцын гэта гаворыць для таго, каб усе падумалі, што ён мае нейкі канал у Расеі. Але каналу ў яго няма. Ды і што зь сябе ўяўляе Сініцын як палітык? У яго нічога няма за душой! Але ён разумны, намэнклятурнік, ведае, што і як трэба сказаць, каб незалежная прэса напісала. Пазыцыя Ярашука зразумелая. Яго хочуць прыбраць зь ягонай пасады (старшыні Рэспубліканскага камітэту прафсаюзу АПК — А.Т.). Зразумела, у дзяржаўнай прэсе пра яго нічога не напішуць, таму ён і спадзяецца на незалежную. Каб у Расеі пачулі, што ёсьць такі Ярашук…

“Пятую калёну” ня там шукаеце. А пакуль шукаеце, Аляксандар Лукашэнка таргуецца. Таргуецца за сваю будучыню. У нас ідзе торг дзяржавай і будзе вытаргавана ўсё. Лукашэнка — кароль бяз войска. Ягоныя цяперашнія заявы прымаюцца толькі для таго, каб надурыць народ, каб людзі паверылі, што ён будзе бараніць сувэрэнітэт. У мяне былі сустрэчы з уплывовымі расейскімі палітыкамі, кіраўнікамі Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі. Ідзе дыялёг. Але яны будуць размаўляць толькі зь людзьмі, якія маюць нацыянальны рэйтынг. Толькі не падумайце, што я — “пятая калёна”.

Ярашук хутка сыдзе. Тое самае будзе і з уладай. Альбо Крэмль яе купіць, альбо голад выведзе на вуліцы людзей, як гэта было ў 1991 г. А сёньняшнія спробы Сініцына і Ярашука прыцягнуць увагу да сваіх асобаў — чыста іх ініцыятыва.

Аляксандар Бухвостаў, старшыня Беларускай партыі працы і прафсаюзу Аўтасельгасмашу: Абсалютна незразумела, што яны хочуць сказаць сваімі заявамі. Тут закладзены пэўны палітычны момант. Лукашэнка загнаны ў кут уласнымі ж заявамі: ён заяўляў, што гатовы інтэгравацца з Расеяй да той ступені, да якой гатовае кіраўніцтва Расеі. А Расея аказалася гатовай пайсьці ў інтэграцыі далей, чым сам Лукашэнка. Пуцін зрабіў гэтую заяву пра аб’яднаньне дзеля таго, каб паставіць Лукашэнку на месца і забраць ягоныя лаўры галоўнага інтэгратара. Цяпер Пуцін галоўны інтэгратар.

Пасьля апошніх заяваў Пуціна ў Беларусі ўвогуле распачалася антырасейская кампанія, адмаўленьне тых адносінаў, якія склаліся. Я супраць таго: мы мусім жыць у вялікай дружбе, але быць сувэрэннымі дзяржавамі. У дадзеным выпадку спрацавала палітычная каньюнктура — у кожнага палітыка ёсьць свае памкненьні. Заявы гэтыя, хутчэй, прагучалі дзеля таго, каб паказаць, што ў краіне ёсьць іншая думка і што ідэю рэфэрэндуму варта абмеркаваць. Але ўсе цудоўна разумеюць, што сувэрэнітэт Беларусі ня будзе здадзены, бо большасьць беларусаў настроеныя жыць у сувэрэннай краіне.

Міхаіл Марыніч, прэзыдэнт міжнароднага фонду “Дзелавая ініцыятыва”: Я думаю, што Леанід Сініцын і Аляксандар Ярашук няправільна ацэньваюць сытуацыю: ні Беларусі, ні Расеі рэфэрэндум не патрэбны. Сытуацыя зь беларуска-расейскім саюзам мусіць быць дакладна заземленая, а яе рэальным вынікам павінна стаць дзеяньне Мытнага саюзу. Мне цяжка растлумачыць, чым кіраваліся мае калегі, падтрымліваючы ідэю расейска-беларускага рэфэрэндуму і ўцягваючы тым самым людзей у бессэнсоўную кампанію, якая ня мае ніякай пэрспэктывы. Трэба адысьці ад папулісцкіх лёзунгаў Лукашэнкі і скіраваць беларуска-расейскае супрацоўнітва ў эканамічнае рэчышча. Цяпер, як ніколі, патрэбныя цьвярозы розум і халодная галава. Я абсалютна пэўны, што ніякага рэфэрэндуму ня будзе, бо ён нікому не патрэбны, а Беларусь у любым выпадку захавае сувэрэнітэт і незалежнасьць. Гэтая палітычная сытуацыя створаная штучна, бо Лукашэнка да апошняга цягнуў са стварэньнем так званых “саюзных органаў”. Яны задумваліся як мэханізм працаўладкаваньня для вялізнай арміі чыноўнікаў. А рэальнага стварэньня палітычнага саюзу не было, няма і ня будзе.

Алена Скрыган, намесьнік старшыні ПКБ: Я лічу, што Сініцын і Ярашук хочуць заняць нішу паміж уладай і апазыцыяй, сфармаваць г.зв. трэцюю сілу. Бо іх заявы розьняцца і ад заяваў апазыцыйных партыяў, іх лідэраў, і ад пазыцыі ўраду нашай краіны. Яны занялі прарасейскую пазыцыю, спадзеючыся на падтрымку з боку Расеі. Але ў Беларусі мала людзей, гатовых увайсьці ў склад Расеі шасьцю губэрнямі. Ня думаю, што яны знойдуць падтрымку. Сёньня патрэбны грамадзкі дыялёг з удзелам усіх палітычных партый, улады, грамадзкіх аб’яднаньняў, прафсаюзаў. Каб усе маглі выказаць свае погляды на важныя палітычныя праблемы.

Мікола Статкевіч, старшыня БСДП (НГ): Яны хочуць заняць месца самых прарасейскіх палітыкаў у Беларусі і тым самым атрымаць палітычныя і іншыя дывідэнды. Любая копія заўсёды горшая за арыгінал. Пуцін не хацеў замахнуцца на наш сувэрэнітэт, проста паставіў на месца спадара Лукашэнку. Інакш справіцца з Лукашэнкам, ва ўмовах, калі большасьць насельніцтва настальгуе па вялікай дзяржаве, вельмі складана. Пуцін прымяніў такі прыём, каб паказаць, што Лукашэнка ня хоча аб’яднаньня. Паставіў яго на месца, прынізіў.

Я думаю, “пятай калёнай” называць Сініцына і Ярашука нельга. Бо “пятая калёна” — гэта калёна ўзброеных жаўнераў. А мы гаворым пра людзей, якія ня маюць сур’ёзнай падтрымкі і структураў. Але выбары пакажуць, хто чаго варты. Людзі радыкалізуюцца ад слабасьці.

У Сініцына ёсьць сувязі ў расейскіх бізнэс-колах. Яны зь Ярашуком хочуць гэтую падтрымку павялічыць. Імкнуцца быць большымі інтэгратарамі за Лукашэнку, але ім далёка да яго. Гэта немагчыма. Ён па-за канкурэнцыяй.

Міхаіл Чыгір, былы прэм’ер-міністар: Я таксама ня супраць рэфэрэндуму. Але ў камісію па рэфэрэндуме мусяць увайсьці прадстаўнікі дэмакратычных партыяў, прадстаўнікі дэмакратычных арганізацыяў. Тэлебачаньне мусіць даць слова ў этэры як прыхільнікам рэфэрэндуму, так і яго праціўнікам. У адваротным выпадку гэта будзе ўжо не рэфэрэндум, а паказуха. Я ведаю, як праводзіліся папярэднія рэфэрэндумы, з-за якіх, зрэшты, і сышоў у адстаўку з пасады прэм’ера.

Я ня ведаю, чым кіраваліся Сініцын і Ярашук, калі выступалі за рэфэрэндум без агаворак. Мусяць быць агаворкі пра дэмакратычны склад камісіяў, мусіць быць агавораная і праца СМІ напярэдадні плебісцыту. Я ведаю, што Сініцын проста так ніколі нічога не гаворыць — ён заўсёды нешта мае ў галаве.

Аляксандар Дабравольскі, АГП: Цяжка сказаць, чаго яны хочуць дасягнуць. Бо, каб займацца палітычнай дзейнасьцю, недастаткова мець нейкую апору за мяжой — на Ўсходзе ці на Захадзе. Трэба, каб была апора ў краіне. Бо ўсе праблемы краіны знаходзяцца ў краіне і трэба вырашаць іх тут.

Выступы Сініцына і Ярашука абумоўленыя няўстойлівай сытуацыяй, крызысам у расейска-беларускіх адносінах. І трэба вызначыцца, якую тактыку і стратэгію абраць. Але сытуацыю можна выкарыстаць, калі ёсьць уласныя магчымасьці і сілы. Дай Бог, каб яны хацелі нешта зьмяніць у нашай краіне, але я сумняюся, што ў іх штосьці атрымаецца.

Запісалі А.Т. і Г.Х.

меркаваньні палітыкаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0