рэпліка

Радасная падзея: людажэр абвесьціў пра пераход на вэгетарыянскае харчаваньне! Сп. Дубаўцу ўдаецца не заўважаць, што людажэр стаў вэгетарыянцам толькі таму, што ўсіх дзьвюхногіх ужо зьеў.

Вэгетарыянства (беларускі сувэрэнітэт) Лукашэнкі – ня акт добрае волі, а змушаны крок дзеля падтрыманьня ўласнага існаваньня. Проста рэч у тым, што С.Дубаўцу (зрэшты, як і мне) у словазлучэньні беларускі сувэрэнітэт чуецца незалежная беларуская дзяржава, а для А.Лукашэнкі – магу чмуціць што й як заўгодна, і ніхто нічога мне ня зробіць.

Зьміцер Саўка, Менск


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0