футбол

Малафееў ці не Малафееў

Абсалютна безабаронна выглядала футбольная зборная Беларусі ў гульні супраць каманды Нідэрляндаў, прайгранай зь лікам 0:3. Эдуард Малафееў перад гульнёй з моцным супернікам таленавіта захандрыў і застаўся нібыта не вінаватым. Цяпер ён, магчыма, паспрабуе вярнуцца ў зборную са шпіталю, каб перайграць сярэднюю каманду Аўстрыі і годна выглядаць у гульні супраць Чэхіі ў сярэдзіне кастрычніка, паралельна спрабуючы вырашыць некаторыя свае праблемы, у тым ліку падвышэньня заробку. Прынамсі, пытаньне аб гэтым ужо ўздымалася. А мо футбольная фэдэрацыя паспрабуе знайсьці новага кіраўніка каманды? Але тады паўстае дылема аб грамадзянстве гэтага спэцыяліста. Наскія трэнэры пакуль не дацягваюць нават да ўзроўню гульцоў нацыянальнай зборнай, таму яшчэ невядома, хто каго, у выпадку такога прызначэньня, будзе трэніраваць. Добры замежны спэцыяліст працаваць у Беларусь за 50 тыс. даляраў у год не паедзе (прыкладна столькі атрымаў Э.Малафееў у 2001 г.). Выйсьце — альбо шукаць грошы (разоў у шэсьць болей), альбо задавальняцца “згубленым” на лаве запасных Валер’ем Стральцовым. Альбо... у каторы раз угаворваць застацца Малафеева. Дзіўна, але сталічны “балельшчыцкі” бамонд марыць менавіта аб апошнім.

Аляксей Шыдлоўскі


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0