Сабачыя гісторыі

Адзін сабака казаў, што ў Грузіі ёсьць міжнародныя бандыты. Граждан не пярэчыў і прапаноўваў у мэтах падтрыманьня міравых цэн на віно разбамбіць вінаграднікі.

Да аднаго сабакі прыехаў грузін. Граждан запытаўся ў госьця: “А вы атамную ракету маеце?”

Адзін сабака сабраўся ў Ірак інспэктарам камісіі па зброі масавага зьнішчэньня. А Граждан, які прадаваў квіткі ў вакзальную прыбіральню, аб’явіў галадоўку на карысьць Белкі і Стрэлкі.

Адзін сабака думаў пра Беларусь. Граждан думаў пра Ірак і бедных дзяцей белага арапа, якія цэлы год ня елі бульбы.

Аднаму сабаку прыйшло пісьмо з Іраку. Граждан тыдзень не начаваў дома — баяўся амэрыканскіх бамбаваньняў.

В.Ш.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0