Сабачыя гісторыі

Адзін сабака вярнуўся дамоў са зьезду пісьменьнікаў. Граждан зайшоў да яго і пацікавіўся: “А колькі вам далі даляраў, каб вы прагаласавалі за яго?..”

У аднаго сабакі бралі інтэрвію пра зьезд пісьменьнікаў. Граждан слухаў-слухаў ды кажа: “Я тожа так магу. А трэба будзе, дык і паэму сачыню...”

Адзін сабака ня быў на зьезьдзе пісьменьнікаў. Да яго пасьля зьезду з пляшкай самагонкі зайшоў Граждан і прапанаваў: “Уступайце ў рады нашых прафсаюзаў. Вясной зможаце зь любой жэншчынай па ўкусу зьезьдзіць у здраўніцу…”

Адзін сабака рана прачнуўся і пайшоў падмятаць двор. Граждан спаў да абеду, пасьля добра наеўся і выйшаў з хаты: “Цяпер можна заняцца дзевачкамі…”

Адзін сабака прастыў і пайшоў да доктара. Граждан, прастыўшы, замкнуўся ў прыбіральні й сказаў: “Я сам быў сатруднікам у белым халаце, і ў мяне ёсьць усе права на бясплатнае лячэньне…”

В.Ш.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0