Сабачыя гісторыі

Аднаму сабаку далі Нобэлеўскую прэмію за ваду, якая працягвае сабачае жыцьцё бедным і нямоглым. А Граждан сказаў: “Хай павыступае… А мы яго ўсё адно любіць ня будзем. Ня нашанскі ён парань…”

Адзін сабака стаў Нобэлеўскім ляўрэатам. Пра гэта паведамілі па тэлебачаньні. Граждан выключыў тэлевізар і замкнуўся ў прыбіральні.

Адзін сабака хацеў стаць Нобэлеўскім ляўрэатам, але нікому пра гэта не казаў. А Граждан начамі гнаў самагонку.

Аднаму сабаку не далі Нобэлеўскай прэміі, і ён спакойна гэта перажыў. Граждану не далі прэміі за ўборку бульбы, і ён, напіўшыся, лётаў на трактары па вуліцы й душыў курэй.

Аднаму сабаку прысьнілася Нобэлеўская прэмія. Прачнуўшыся, ён уздыхнуў і пайшоў на працу. Граждану часта сьнілася Нобэлеўская прэмія, ён пасьля гэтага ішоў у атэлье, фатаграфаваўся на памяць і доўга піў піва з бамжамі, распавядаючы, які ён быў прыгожы ў маладосьці.

Адзін сабака заўсёды здымаў шапку, калі бачыў на сьцяне патрэты Нобэлеўскіх ляўрэатаў. А Граждан даставаў з кішэні ржавы цьвік і спрабаваў дацягнуцца да партрэтаў, каб хоць аднаму вочы выдрапаць.

В.Ш.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0