Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу нечакана для назіральнікаў вырашыла зрабіць запыт да генэральнага пракурора Беларусі ў справе зьніклых апазыцыйных палітыкаў.

За прыняцьце гэтага рашэньня прагаласавалі 59 дэпутатаў палаты. На адкрыцьці сэсіі за ўключэньне гэтага пытаньня ў парадак дня галасавалі 56 дэпутатаў. Зараз генпракурор Шэйман мусіць на працягу 30 дзён даць адказ на дэпутацкі запыт, у якім задаюцца пытаньні пра абставіны затрыманьня і вызваленьня са сьледчага ізалятара З.Паўлічэнкі, пра месцазнаходжаньне З.Завадзкага, пра працяг сьледзтва па фактах зьнікненьняў Ю.Захаранкі, А.Красоўскага і В.Ганчара.

Былы начальнік менскага сьледчага ізалятара Алег Алкаеў перадасьць кнігу выдачы расстрэльнага пісталета СІЗА Сяргею Кавалёву, сябру камісіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па расьсьледаваньні зьнікненьняў беларускіх апазыцыянэраў. Алкаеў агучыў той факт, што пэрыяды выдачы пісталета камандзіру СОБРу Паўлічэнку супадалі з датамі зьнікненьняў спачатку Юрыя Захаранкі, а потым Ганчара з Красоўскім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0