У сувязі зь пераходам сярэдняй школы на 10-бальную сыстэму адзнак зьявілася новае Палажэньне аб залатых і срэбраных мэдалях і ганаровай грамаце “За асаблівыя посьпехі ў вывучэньні асобных прадметаў”.

Залаты мэдаль цяпер будуць атрымліваць выпускнікі 11 (12) клясы, якія маюць гадавыя адзнакі “10” і “9” па ўсіх прадметах. Выняткі — фізкультура, дапрызыўная і мэдычная падрыхтоўка: па іх за 2 апошнія гады навучаньня адзнака мусіць быць не ніжэйшая за “6”.

Срэбраны мэдаль будзе надавацца выпускнікам, якія ішлі на “золата”, але на выпускных іспытах атрымалі ніжэйшыя адзнакі (але не ніжэйшыя за “6”). “Срэбрам” могуць быць узнагароджаныя і тыя выпускнікі, якія маюць гадавыя адзнакі “9” і “10” па ўсіх прадметах, апроч фізкультуры, дапрызыўнай і мэдычнай падрыхтоўкі, а таксама яшчэ двух прадметаў. Па іх адзнака мусіць быць не ніжэйшай за “6”.

Тыя ж выпускнікі, якія выдатна ведаюць 1—2 прадметы і маюць па іх адзнакі “9”, “10” за год і на іспытах, а па астатніх прадметах — не ніжэйшыя за “6”, могуць атрымаць ва ўзнагароду ганаровую грамату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0